26 красавiка 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як выглядала беларуская моладзь у 1930-м годзе

9
Фотафакт: Як выглядала беларуская моладзь у 1930-м годзе

Фотаздымак распавёў, як апраналіся беларусы ў пачатку 20-га стагоддзя.

Вёска Мыслабаж у Ляхавіцкім раёне. У жніўні тут працавала экспедыцыя Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэты фотаздымак зроблены ў 1934 годзе. На ім моладзь вёскі Мыслабаж (Ляхавіцкі раён), - кажа ўдзельнік экспедыцыі, аспірант кафедры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ Павел Булаты. - У міжваенны перыяд у гэтай вёсцы быў калектыў мастацкай самадзейнасці, які выконваў менавіта фальклорныя рэчы - песні, танцы, ладзіў вечарыны, тэатральныя пастаноўкі. Створаны ён быў прыкладна ў 1920-я актывістамі Таварыства беларускай школы. Пазней, ужо ў 1930-я, магчыма, знаходзіўся пад апекай Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры».

МОЛАДЗЕВЫ ГУРТ З ВЁСКІ МЫСЛАБАЖ. 1934. ЗДЫМАК ЗНОЙДЗЕНЫ ПАДЧАС ЭКСПЕДЫЦЫІ СТУДЭНЦКАГА ЭТНАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА.

Павел кажа, што, калі меркаваць па фота, гурт быў «нацыянальна свядомы». Пра яго дзейнасць вядома мала. Мясцовыя памятаюць толькі, што такі гурток быў. Цікава, што ён дзейнічаў і пасля далучэння гэтай тэрыторыі да БССР. Фальклорны калектыў ёсць у Мыслабажы і цяпер.

Сам здымак знойдзены ў этна-куце Ляхавіцкай гімназіі. На адваротным баку ёсць надпіс: «Мыслабаж, 1934».

«На жаль, ідэнтыфікаваць кагосьці не атрымалася», - кажа Павел Булаты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках