11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Статкевіча арыштавалі на 20 дзён

16
Мікалая Статкевіча арыштавалі на 20 дзён
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Стала вядома, колькі дзён правядзе за кратамі лідар БНК.

15 дзён аднаму з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалаю Статкевічу прысудзілі за мірную акцыю пратэсту 3 ліпеня. Яго завочна асудзілі 9 жніўня, аднак затрымалі толькі 26 жніўня.

28 жніўня Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, паведаміла, што яе мужу дадалі яшчэ пяць дзён за акцыю 30 сакавіка.

Выявілася, што яшчэ 15 траўня суд Маскоўскага раёна прысудзіў апазіцыйнага палітыка на пяць дзён з такой фармулёўкай: «За ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - збор на Акрэсціна, дзе 7 чалавек разгарнулі і трымалі цягам хвіліны бел-чырвона-белае палотнішча», - распавяла nn.by Марына Адамовіч. - Тры месяцы пра гэты «прысуд» ніхто не чуў і не ведаў».

Такім чынам, Статкевіч правядзе за кратамі 20 дзён.

Імаверна, затрыманне Мікалая Статкевіча звязанае з ягонымі планамі правесці 8 верасня акцыю папярэджання, накіраваную супраць супольных беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

Нагадаем, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках