26 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Дураў: Крыптавалюты - гэта шанец перастаць залежаць ад даляра

22
Павел Дураў: Крыптавалюты - гэта шанец перастаць залежаць ад даляра

Вядомы расейскі прадпрымальнік раскрытыкаваў пазіцыю расейскіх уладаў у дачыненні да крыптавалют.

Стваральнік сацыяльнай сеткі «Вконтакте» і папулярнага мэсэнджара Telegram Павел Дураў мяркуе, што крыптавалюты - рэальная альтэрнатыва даляру. Але Расея чамусьці не хоча скарыстацца гэтай магчымасцю.

Напярэдадні стала вядома, што Мінфінансаў Расеі можа забараніць прыватным асобам куплю-продаж біткойнаў. Крыптавалюту прыраўняюць да фінансавых актываў, і прадавацца яна будзе праз Маскоўскую біржу. Павел Дураў не застаўся ў баку ад абмеркавання тэмы, і на сваёй старонцы «Вконтакте» напісаў, што крыптавалюта - гэта шанец перастаць залежаць ад даляра, але Расея не бачыць гэтага, піша сайт hightech.fm.

Са слоў Дурава, «упершыню за 70 гадоў у сусветнай фінансавай сістэмы з'явіўся шанец выйсці з-пад гегемоніі ЗША, якія ў свой час навязалі ўсяму свету сваю нацыянальную валюту ў якасці рэзервовай і з таго часу фактычна збіраюць даніну з усіх краін, бо выплачваюць свае запазычанасці бясконцым штампаваннем даляраў і скупляюць на іх актывы ва ўсім свеце».

Але замест таго, каб ухапіцца за гэтую магчымасць, і «разам з Японіяй і іншымі азіяцкімі краінамі» прызнаць новыя лічбавыя валюты, Расея спрабуе то забараніць, то абмежаваць біткойн. Дураў іранічна заўважае, што здаецца, быццам «гэта біткойн накладвае на Расею санкцыі».

Яшчэ ў пачатку мінулага года актыўна абмяркоўвалася пытанне забароны біткойнаў - у Расеі прапаноўвалі нават увесці крымінальную адказнасць за выпуск і выкарыстанне крыптавалют. Затым з'явілася інфармацыя, што Расея плануе прыраўняць біткойн да замежнай валюты, прызнаць лічбавым таварам і даць статус фінансавага прадукту да 2018-2019 года.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках