26 красавiка 2024, Пятніца, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Новы дэкрэт аб «дармаедах» будзе гатовы да 1 кастрычніка

121
Лукашэнка: Новы дэкрэт аб «дармаедах» будзе гатовы да 1 кастрычніка

Дыктатар загадаў не марудзіць у гэтым пытанні.

Да першага кастрычніка павінен быць абноўлены дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Такую задачу Лукашэнка паставіў сёння, заслухоўваючы даклад аб дэмаграфічнай сітуацыі і занятасці насельніцтва, паведамляе БелТА.

«Як мне далажылі, ужо завершана падрыхтоўка новай рэдакцыі дэкрэта №3. Я хацеў бы грунтоўнага дакладу на гэтую тэму, - сказаў Лукашэнка. - Да першага кастрычніка мы павінны мець гэты дакумент».

Дыктатар падкрэсліў, што праблему беспрацоўных і неахвотных працаваць хаваць нельга. «Грамадства павінна ведаць, што ніякага скасавання дэкрэта №3 быць не можа. Я ўжо матываваў гэтае пытанне: як мінімум паўмільёна у нас беспрацоўных людзей. З іх 200 тыс. мы можам вызваліць: шматдзетных, хворых, інвалідаў, людзей, якія, можа, і хочуць працаваць, але ў іх не атрымліваецца ў сілу жыццёвых абставін. Але 300 тыс. дзе? Таму дэкрэт №3 - гэта 300 тыс. тых, хто павінен працаваць, але не працуе. І мы іх павінны прымусіць працаваць. Вось і ўся ідэалогія. Хаваць тут ад народа нічога не трэба», - заявіў Лукашэнка.

Што да новай рэдакцыі дакумента, Лукашэнка заўважыў, што аб сваіх перавагах і канцэптуальных думках на гэтую тэму ён ужо неаднаразова выказваўся. «Яшчэ раз паўтаруся: мясцовыя органы ўлады, якія непасрэдна кантралююць рынак працы і бачаць кожнага чалавека, і выканаўчыя органы ўлады на месцах павінны мець усе паўнамоцтвы і рычагі ўздзеяння на гэтых людзей для развязання гэтай праблемы. Вось, што мы павінны зрабіць і прапісаць у новай рэдакцыі дэкрэта, - мяркуе дыктатар. - Я спадзяюся, што акрамя ўрада гэтым пытаннем сур'ёзна зоймуцца дэпутаты. Гэта іх хлеб. Ухіляцца ад гэтай праблемы дэпутату нельга».

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках