26 красавiка 2024, Пятніца, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ў справе бацюшкі-суценёра

21
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ў справе бацюшкі-суценёра
МІКАЛАЙ КІРЭЕЎ (У ЦЭНТРЫ)
ФОТА: вКонтакте

Міліцыя затрымала святара з Расеі ў самы апошні момант.

Расейскі святар, які трапіў у скандальную гісторыю са штурмам прытона ў Віцебску, хацеў вывезці ў Санкт-Пецярбург двух дзяўчат. Міліцыя затрымала яго ў іх кампаніі каля аўтавакзалу ў абласным цэнтры. Пра гэта tut.by паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК рэгіёну Святлана Сахарава.

- 39-гадовы жыхар Ленінградскай вобласці, знаходзячыся ў Віцебску, шляхам угавораў і абяцанняў спрабаваў арганізаваць вываз у Санкт-Пецярбург для занятку прастытуцыяй дзвюх жыхарак абласнога цэнтра. Давесці свой намер да канца ён не змог, так, як 3 жніўня пасля 17-й гадзіны яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Падазраваны, а таксама 20-гадовая і 30-гадовая жанчыны знаходзіліся ў раёне аўтавакзала ў Віцебску - у момант пасадкі ў аўтобус, які накіроўваўся ў горад Санкт-Пецярбург, - паведаміла Святлана Сахарава.

Затрыманы пацвердзіў, што з'яўляецца святаром у адным з храмаў Ленінградскай вобласці.

Спецыялісты ўсталёўваюць абставіны здарэння. Падазраванага дапыталі.

Следчыя будуць хадайнічаць аб прымяненні да мужчыны меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

- Рыхтуецца даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў Расейскую Федэрацыю, у тым ліку для атрымання інфармацыі пра асобу падазронага і звестак, што яго характырызуюць, - дадала Святлана Сахарава.

Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Замах на арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй iншай асобай, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй).

Як раней паведамлялася, 39-гадовы айцец Мікалай (Мікалай Кірэеў) з'ехаў з храма святых апосталаў Пятра і Паўла ва Усеваласкім раёне Ленінградскай вобласці 2 жніўня, паведаміўшы родным і калегам, што збіраецца наведаць манастыр у падмаскоўнай Істра. Пры гэтым жонцы бацюшка нічога не паведаміў, і 4 жніўня занепакоеная жанчына звярнулася з заявай аб знікненні мужа ў паліцыю. Святара затрымалі ў Віцебску.

Намеснік старшыні сінадальнага аддзела ўзаемаадносін Царквы з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзе пракаментаваў інфармацыю аб затрыманні святара, якога беларускія следчыя падазраюць у сутэнёрстве:

- У выпадку, калі выстаўленыя абвінавачванні, нягледзячы на іх зусім беспрэцэдэнтны характар, пацвердзяцца, мы б зыходзілі з таго, што найлепш для нас [царквы], была б выдача гэтага святара ў Расею для яго крымінальнага пераследу ўжо тут.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках