26 красавiка 2024, Пятніца, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: У Генадзі Фядынічы ўбачылі моцнага лідара

1
Павел Севярынец: У Генадзі Фядынічы ўбачылі моцнага лідара
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Незалежныя прафзвязы сёння - авангард дэмакратычных сіл у Беларусі.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org заявіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, каментуючы «справу прафзвязаў» і з'яўленне новага палітвязня Ігара Комліка.

- «Справа прафзвязаў» - гэта, безумоўна, помста ўладаў незалежным прафзвязам, якія дапамагалі беларусам падчас вясновых пратэстаў. Ні пра якія «падаткі» гаворкі не вядзецца.

Замест таго, каб дапамагаць працоўным, сённяшні рэжым вядзе іх да галечы, а пасля вінаватымі ва ўладаў з'яўляюцца тыя, хто беларусам дапамагае. У «справе прафзвязу РЭП», мне здаецца, ёсць і яшчэ і той момант, што ў Генадзі Фядынічы ўбачылі моцнага лідара, які здольны і дапамагаць многім людзям, і прымаць удар. Гэтая справа, скажам так, накіраваная непасрэдна супраць яго.

Я таксама падзяляю меркаванне, што прафзвяз РЭП - адна з самых дзеяздольных, шматлікіх і эфектыўных структур у дэмакратычных сілах. Вядома, рэжым спрабуе наносіць прэвентыўныя ўдары перад чаканымі восеньскімі пратэстамі.

Відавочна, што Ігар Комлік з'яўляецца палітвязням. Людзей, якія атрымліваюць міжнародную дапамогу і падтрымку, а таксама салідарнасць усёй Беларусі, абвінавачваюць у тым, што яны не плацяць падаткі - гэта абсурд!

- На ваш погляд, што цяпер трэба рабіць беларусамі і міжнароднай супольнасці, каб вызваліць палітычных зняволеных?

- Па-першае, патрэбная салідарнасць унутры Беларусі. Напрыклад, як гэта было пасля Дня Волі і вясновых пратэстаў: беларусы збіралі грошы, дапамагалі, падтрымлівалі актывістаў як маглі. Усё гэта трэба рабіць таксама для падтрымкі прафзвязаў.

Заўтра мы будзем праводзіць прэс-канферэнцыю аб палітвязнях. Рыхтуем таксама паперы для рассылання міжнароднай супольнасці.

Цяпер трэба пераконваць еўрапейцаў быць больш прынцыповымі, не заплюшчваць вочы на праблему наяўнасці ў Беларусі палітвязняў.

Калі еўрапейцы цяпер не будуць падтрымліваць нас у барацьбе з дыктатурай, то расчараванне беларусаў у Еўропе будзе мацнець.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках