26 красавiка 2024, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрлін пацвердзіў сваю прынцыповую пазіцыю наконт Крыму

5
Бэрлін пацвердзіў сваю прынцыповую пазіцыю наконт Крыму

Нямеччына не мае намеру прызнаваць анэксію ды іншыя імпэрскія жэсты Крамля.

Далучыўшы крымскую паўвыспу, Расея парушыла прынцыпы міжнароднага права і паставіла пад пытанне пасляваенны светапарадак у Еўропе, заявіла прадстаўнік урада ФРГ, піша DW.

Пасля заявы лідара нямецкіх лібералаў Крысціяна Лінднэра (Christian Lindner), Які паклікаў змірыцца з анэксіяй Крыма ў якасці "часовага развязання на нявызначаны тэрмін", урад Нямеччыны пацвердзіў сваю пазіцыю ў дачыненні да РФ, якая незаконна далучыла паўвыспу. "Анэксаваўшы (Крыма - Рэд.) Расея парушыла міжнароднае права і паставіла пад пытанне светапарадак у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны", - заявіла ў панядзелак, 7 жніўня, намесніца афіцыйнага прадстаўніка федэральнага ўрада Ульрыке Дэмер (Ulrike Demmer).

Паводле ейных слоў, пункт гледжання і Нямеччыны, і ЕЗ агулам у гэтым пытанні "цалкам адназначны і застаецца нязменным". Канцлерка ФРГ Ангела Мэеркель (Angela Merkel) зноў і зноў прыкладала намаганні да развязання канфлікту вакол Крыму, пры гэтым падкрэсліваючы немагчымасць пагадзіцца з анэксіяй паўвыспы, сказала далей прадстаўніца ўрада. Кабінет міністраў ФРГ прыняў да ўвагі заявы Лінднэра, аднак ён зрабіў іх толькі ад сваёй асобы, адзначыла Дэмер.

Лідар лібералаў аб неабходнасці перазагрузкі стасункаў з РФ

У інтэрв'ю газеце Westdeutsche Allgemeine Zeitung, апублікаваным 5 жніўня, кіраўнік Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП), якая не ўваходзіць у цяперашні склад бундэстага ФРГ, выказаў меркаванне, што "пакуль Крым варта разглядаць як часовае развязанне на нявызначаны тэрмін". На думку Лінднэра, канфлікт вакол анэксаванай Расеяй паўвыспы варта аддзяліць ад астатніх тэм, каб дасягнуць прагрэсу на іншых накірунках. Адначасова ён адзначыў неабходнасць карэктавання курсу Бэрліна ў стасунках з Расеяй. "Бяспека і дабрабыт у Еўропе залежаць, у тым ліку і ад стасункаў з Масквой", - заявіў ён.

Пасля крытыкі, якая абрынулася на яго, лідар лібералаў змякчыў свае сцверджанні. "Мы не прызнаем анэксію Крыму, якая супярэчыць міжнароднаму праву ды іншыя імпэрскія жэсты Крамля", - падкрэсліў ён у відэазвароце, апублікаваным у той жа дзень у Facebook.

Трэба ўвесь час заяўляць пра гэтую праблему, не прымаць анэксію паўвыспы, аднак нельга ставіць развязанне ўсялякага іншага пытання ў залежнасць ад урэгулявання крымскай праблемы, упэўнены Лінднэр. "Інакш не будзе ніякага руху наперад у стасунках (з Расеяй - Рэд.)", - дадаў ён, падкрэсліўшы патрэбу ў гнуткасці для дасягнення прагрэсу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках