26 красавiка 2024, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёвец, якому не налілі піва, падпаліў шапік

2
Магілёвец, якому не налілі піва, падпаліў шапік

Драма разгулялася каля Прывакзальнай плошчы.

Пажар у гандлёвым шапіку адбыўся ў Магілёве каля прыпынку грамадскага транспарту «Прывакзальная плошча».

Прычынай пажару стала тое, што 48-гадовы беспрацоўны бяздомны мужчына падпаліў запальнічкай яго тэнт, пішаsb.by.

Афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава распавяла падрабязнасці інцыдэнту. З ейных слоў, мужчына прасіў у прадавачкі бясплатна наліць яму піва, але тая адмовіла. Тады бяздомны вырашыў адпомсціць і падпаліў тэнт шапіка. Цяпер яму давядзецца адказваць за хуліганства.

Уладальнікі павільёна ацанілі шкоду ў 150 рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках