19 красавiка 2024, Пятніца, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Станкевіч: Мы стваралі беларускае народнае войска

7
Алесь Станкевіч: Мы стваралі беларускае народнае войска

Прысяга свабоды стане лагічным прадаўжэннем кансалідацыі беларускіх патрыётаў.

Сёлета спаўняецца 25 гадоў урачыстай прысягі на вернасць Беларусі, якую прынялі беларускія афіцэры. Публічная грамадская акцыя была падрыхтаваная «Беларускiм згуртаваннем вайскоўцаў». урачыстая падзея была прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаецца ў дзень перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў бітве пад Воршай. Тады Канстанцін Астрожскі разграміў войска маскавітаў, якое ўтрая пераўзыходзіла ў колькасці. Беларускі Нацыянальны Кангрэс выступіў з ініцыятывай 8 верасня а 19 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы прыняць Прысягу волі. Рада БНК прапанавала тэкст прысягі:

Я… перад Богам i Беларуссю:

клянуся змагацца за свабоду і незалежнасць маёй краіны;

клянуся берагчы Беларусь у сэрцы маім, бараніць яе ад кожнага, адкуль бы ён ні прыйшоў, ворага;

клянуся быць верным Беларусі і ніколі не здрадзіць маім сябрам, якія змагаюцца за вольную Айчыну.

Жыве Беларусь!

Якой была галоўная мэта гэтай акцыі, што адчувалі беларускія афіцэры, чаму беларускім патрыётам так важна прыняць прысягу Свабоды - сайт сharter97.org задаў гэтыя пытанні непасрэднаму ўдзельніку тых падзей, маёру беларускага войска ў адстаўцы Алесю Станкевічу.

- Маладыя жаўнеры на той момант ужо прымалі прысягу, тэкст якой быў зацверджаны Вярхоўным Саветам, а камандаванне заставалася пад прысягай СССР. Гэта было вельмі небяспечна, бо ў выпадку ваеннага канфлікту яны нават не былі абавязаныя ваяваць за Беларусь. «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў» (БЗВ) і «Беларускі Народны Фронт» пачалі падымаць гэтую праблему сярод грамадскасці.

8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы, гадавіны перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага над Масковіяй, мы прынялі гэтую прысягу. На плошчы Незалежнасці сабраліся тысячы людзей. Людзі спецыяльна прыехалі на гэтае мерапрыемства з іншых гарадоў Беларусі: шмат афіцэраў, сяржантаў, радавых, вайскоўцаў запасу. На сцэне прысягу прымалі 12 афіцэраў - сяброў кіраўніцтва БЗВ, у параднай форме. Мікалай Статкевіч першым прыняў прысягу, пасля пад тэкстам паставілі подпісы вайскоўцы, якія там былі. Нашай галоўнай мэтай было стварэнне народнага войска.

Я цалкам падтрымліваю ініцыятыву Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу прыняць прысягу на вернасць Беларусі. Людзям павінны нагадваць пра патрыятызм і любоў да сваёй краіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках