26 красавiка 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм паводле сцэнару Алеся Адамовіча атрымаў прыз Венецыянскага фестывалю

1
Фільм паводле сцэнару Алеся Адамовіча атрымаў прыз Венецыянскага фестывалю
АЛЕСЬ АДАМОВІЧ

«Ідзі і глядзі» прызналі найлепшым адрэстаўраваным фільмам.

Фільм Элема Клімава паводле сцэнару Клімава і Алеся Адамовіча атрымаў узнагароду «Венецыянская класіка» за «найлепшы адрэстаўраваны фільм». Стужка мексіканскага рэжысёра «Форма вады» - пра каханне нямой жанчыны Элаізы да чалавека-амфібіі на фоне халоднай вайны - здабыла галоўны прыз.

У шорт-ліст 74-га фестывалю ў Венецыі трапіла 21 стужка. Giardian піша, што практычна ў кожным фільме падымаецца тэма сацыяльнай несправядлівасці, а таксама «прывід кліматычных зменаў».

У цэнтры сюжэту ваеннай драмы, знятай супольна «Беларусьфільмам» і «Масфільмам» у 1985 годзе - беларускі хлопчык, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай акцыі, цягам двух дзён ператвараецца з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога.

У 1985 «Ідзі і глядзі» атрымаў «Залаты прыз» Маскоўскага кінафестывалю і спецыяльны прыз Міжнароднага кінафестывалю «Ферстроя» ў Партугаліі.

«Залаты леў» - у Гільерма дэль Тора

«Форма вады», - дзіўны гібрыд гістарычнай рэканструкцыі, фантасмагорыі, меладрамы і праваабарончага кіно, - піша кінакрытык Антон Далін. - Тора абараняе правы ўсякіх меншасцяў: дзяцей і жанчын, партызан і інтэлігентаў. Ён заўсёды на баку слабага, супраць нецярпімасці і таталітарызму».

Галоўны прыз журы (на чале з амерыканскай актрысай Анэт Бэнінг) атрымаў ізраільскі рэжысёр Самуэль Маозу за стужку «Факстрот».

Найлепшы рэжысёр - Ксаўе Легран («Апякунства»).

Найлепшая актрыса - Шарлотa Рэмплінг («Ханна»), найлепшы актор - Камелія Эль Баш («Абраза»).

Узнагароду за найлепшы сцэнар атрымаў Марцін Макдона за «Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках