26 красавiка 2024, Пятніца, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд вынес чарговыя прысуды ашмянскім мытнікам

8
Суд вынес чарговыя прысуды ашмянскім мытнікам

Сем былых супрацоўнікаў аддзела ў барацьбе з кантрабандай прысуджаныя да 5-6,5 гадоў пазбаўлення волі.

Гэта пяты прысуд суда паводле справы Ашмянскай мытні - працэсы ішлі ўвесь год у некалькіх судах Менска і вобласці, піша tut.by.

У панядзелак, 11 верасня, у судзе Заводскага раёна быў абвешчаны прысуд чарговай групе былых мытнікаў.

Усе сем фігурантаў прызнаныя вінаватымі паводле ч 2, ч 3 арт 430 КК «Атрыманне хабару ў асабліва вялікай суме» і прысуджаныя да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 6,5 года. Дзмітрый Дашчынскі прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі, Ігар Кардымон, Уладзімір Шчыкно, Віктар Букель, Аляксандр Пашкоўскі - да 5,5 года пазбаўлення волі, Аляксандр Шыраеў і Ігар Якуценка - да 6,5 года.

Ён прызнаны вінаватым не толькі ў атрыманні хабару, але і ў бяздзейнасці службовай асобы. Усе асуджаныя будуць адбываць пакаранне ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, у іх таксама канфіскуюць маёмасць і пазбавяць спецыяльнага рангу «інспектар». Сумы хабараў, якія, паводле версіі следства, бралі ашмянскія мытнікі, былі рознымі: ад 600 да 11,7 тысячы даляраў. Прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, усяго ў атрыманні хабараў абвінавацілі 58 супрацоўнікаў ашмянскай мытні.

Першы прысуд паводле справы ашмянскіх мытнікаў быў вынесены 29 снежня 2016 года. Менскі абласны суд прызнаў вінаватым былога начальніка мытні Івана Нівяркевіча ў атрыманні хабараў на суму 238 мільёнаў недэнамінаваных рублёў і прысудзіў да сямі гадоў пазбаўлення волі. Пра тое, што судзяць Ніверкевіча, прэса не ведала, працэс не асвятляўся, аб пакаранні былому мытніку стала вядома не адразу.

8 жніўня Менскі абласны суд прыгаварыў 15 фігурантаў да доўгіх тэрмінаў зняволення: ад 5 да 11,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацый маёмасці. Самы суровы тэрмін атрымаў арганізатар групы Гарнік Сарумянц, у яго канфіскавалі 1,8 мільёна даляраў, знойдзеных пад ваннай. Адзіны фігурант справы, які выйшаў на волю, літоўскі бізнэсовец Артур Тураеў. Яго прысудзілі да штрафу 2 000 базавых адзінак.

29 жніўня суд Фрунзенскага раёна Менска прыгаварыў яшчэ адную групу з 11 чалавек да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ад 5 да 6 гадоў у калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Таксама ў былых мытнікаў будзе канфіскаваная маёмасць.

Пасля працэсу, які доўжыўся амаль год, 5 верасня суд Партызанскага раёна Менска прызнаў вінаватымі яшчэ 11 чалавек у атрыманні хабараў. Пакаранне ва ўсіх рознае, ад 5 да 15 гадоў, улічвалася прызнанне віны, супрацоўніцтва са следствам і выплата шкоды.

У чацвер, 14 верасня, суд Кастрычніцкага раёна Менска абвесціць прысуд апошняй групе ашмянскіх мытнікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках