26 красавiка 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Сто тысяч чалавек прачыталі культавыя цытаты вядомых беларусаў

1
Фотафакт: Сто тысяч чалавек прачыталі культавыя цытаты вядомых беларусаў

«Арт-сядзіба» правяла незвычайны флэшмоб у Лідзе.

9 верасня ў Лідзе адбыўся фестываль «Lidbeer-2017». Цягам усяго дня ў Лідзе адбываліся розныя акцыі.

«Арт-Сядзіба» таксама мела свой пункт актыўнасці, дзе кожны ахвотны мог сфатаграфавацца з культавымі выслоўямі з беларускіх песень, зачытаць беларускі верш у стылі «рэп», адправіць ліст Лявону Вольскаму, а таксама набыць сабе сувенір у нацыянальным стылі, паведамляе сайт artsiadziba.by.

Фестываль «Lidbeer-2017» наведала 100 тысяч чалавек. Сотні людзей рабілі здымкі з плакатамі, на якіх былі змешчаныя цытаты беларускіх музычных гітоў. Пасля абеду на нашай пляцоўцы прайшла аўтограф-сесія гурта «Крамбамбуля».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках