26 красавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каларадскі жук і дзік з'елі?

12
Каларадскі жук і дзік з'елі?

Ураджай бульбы сёлета ў Беларусі будзе меншы, чым летась.

У Беларусі ў 2017 годзе чакаецца ўраджай бульбы 5,7 млн тонаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У гаспадарках усіх катэгорый чаканая вытворчасць бульбы - 5,7 млн тон, гародніны - 1,7 млн тон, пладоў і ягад - 480 тысяч т. У сельскагаспадарчых арганізацыях і фермерскіх гаспадарках чаканая вытворчасць бульбы складае 1105 тысячы т, агародніны - 569 тысячы т, пладоў і ягад - 102,3 тысячы т.

Паводле інфармацыі на 13 верасня, у сельскагаспадарчых арганізацыях накапана 177,9 тысячы т бульбы. Усяго ўбрана 17,6% плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 328 ц/га.

Разам з тым, у 2016 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання паведаміла аб валавым зборы бульбы на ўзроўні 6 млн тон, пры ўраджайнасці 252 ц/га. Адзначалася, што блізу 80% ураджаю (4,8 млн тон) сабрана ў асабістых падсобных гаспадарках Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках