26 красавiка 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Да вучэнняў «Захад» мы падрыхтаваліся лепш, чым калі б там ні было

7
Грыбаўскайтэ: Да вучэнняў «Захад» мы падрыхтаваліся лепш, чым калі б там ні было
ДАЛЯ ГРЫБАЎСКАЙТЭ

Літва не выключае магчымасці правакацый падчас расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў.

Да расейска-беларускіх ввайсковым вучэнняў «Захад», якія праходзяць недалёка ад літоўскай мяжы, падрыхтаваліся лепш, чым калі б там ні было, мяркуе прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ. Пра гэта паведамляе delfi.lt.

«Хачу парадавацца, што мы падрыхтаваліся значна лепш, чым падчас вучэнняў «Захад» у 2009 і 2013 гг. Цяпер мы і самі лепш падрыхтаваныя: у нас ёсць больш спосабаў для адпужвання і абароны на нашай тэрыторыі, нам таксама дапамагаюць нашы партнёры, нашы сябры з NATO - больш бачыць, больш чуць і больш ведаць», - сказала ў інтэрв'ю на LRT 14 верасня прэзідэнт Літвы.

Яна таксама звярнула ўвагу, што вучэнні ўжо праходзяць, хоць афіцыйна яны пачнуцца толькі сёння.

«Па-першае, хачу сказаць, што вучэнні «Захад» ужо праходзяць, думаю блізу месяца. Мы бачылі, як канцэнтруюць усё больш войскаў, як ідзе падрыхтоўка. Такім чынам, не варта канцэнтравацца на 14-20 верасня, бо гэта так званая актыўная фаза, а напраўду гэта VIP частка, калі прыязджаюць госці, праходзяць паказальныя вучэнні. Таму і перад гэтым тэрмінам і пасля актыўнасць падвышаная», - сказала Грыбаўскайтэ.

«Мы разам павінны гаварыць, як ацэньваем такія вучэнні, як мы да іх падрыхтаваліся, і звярнуць увагу свету на тое, што адбываецца ля нашых межаў», - сказала прэзідэнт.

Частка рэгіёнаў, на якіх будуць праходзіць вучэнні, знаходзяцца ля межаў Літвы, таму не выключаецца магчымасць правакацый.

Нагадаем, сёння афіцыйна пачаліся расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

У вучэннях будзе задзейнічаны шэраг вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі: пад Лепелем, Барысавам, Віцебскам, Асіповічамі, Ружанамі і Даманавым. Таксама паведамляецца, што запланаваныя рэйды на «адрэзку мясцовасці» каля Дрэтуні.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках