26 красавiка 2024, Пятніца, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу не захацеў назіраць за манеўрамі на адным палігоне з Лукашэнкам

19
Шайгу не захацеў назіраць за манеўрамі на адным палігоне з Лукашэнкам

Дыктатар прыбыў на палігон пад Барысавам без «хаўрусніка».

Беларуска-расейскія супольныя стратэгічныя вучэнні «Захад-2017» афіцыйна «заканчваюцца» сёння, 20 верасня. Асноўная ўвага прыкаваная да палігона «Барысаўскі», куды прыбыў Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

Лукашэнку суправаджалі кіраўнік Савета бяспекі Станіслаў Зась, міністр абароны Андрэй Раўкоў, кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, памочнік у бяспецы і старэйшы сын дыктатара Віктар Лукашэнка.

Гелікаптэр з дыктатарам блізу 10.00. Разам з Лукашэнкам за вучэннямі на палігоне будуць назіраць дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота, пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Чакалася і прыбыццё міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу, пра гэта заяўлялі ў абаронных міністэрствах дзвюх краін, аднак на невядомыя прычыны кіраўнік Мінабароны РФ праігнараваў наведванне палігона «Барысаўскі».

Нагадаем, што 16 верасня падчас беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017» гелікаптэр Ка-52 абстраляў ракетамі гледачоў, якія знаходзіліся побач з палігонам «Лужскі» пад Санкт-Пецярбургам. Тры чалавекі атрымалі цяжкія траўмы. Крыніцы мяркуюць, што пуск ракет «паветра-зямля» адбыўся выпадкова праз непаладкі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках