26 красавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле запусціўся зваротны адлік да наступлення дэфолту

4
У Венесуэле запусціўся зваротны адлік да наступлення дэфолту

Венесуэла пратэрмінавала выплату сродкаў у дзяржаўных аблігацыях.

Як паведамляе агенцтва Bloomberg (пераклад - РБК) са спасылкай на суразмоўцаў, знаёмых з сітуацыяй, Венесуэла павінна была да 15 верасня выплаціць $185 млн па дзяржаўных аблігацыях, аднак не выканала свае абавязанні. Апытаныя агенцтвам інвестары пацвердзілі, што не атрымалі належныя ім грошы.

Гэта азначае, што для Венесуэлы пачаўся так званы льготны перыяд. Краіна яшчэ можа выплаціць запазычанасці на працягу 25 дзён. У адваротным выпадку яе чакае тэхнічны дэфолт.

Як адзначае Bloomberg, улады Венесуэлы пакуль захоўваюць маўчанне ў сувязі з такой сітуацыяй. Прадстаўнік дзяржаўнага крэдытнага агенцтва Венесуэлы адмовіўся паведаміць, ці пералічваліся грошы інвестарам.

Агенцтва адзначае, што гэта ўжо не першы выпадак, калі Венесуэла не выконвае своечасова свае абавязанні ў запазычаннях. Так, у лістападзе мінулага года на некалькі дзён пратэрмінавала выплаты ў сваіх паперах дзяржаўная нафтавая кампанія Petroleos de Venezuela.

Як распавёў выданню фінансавы мэнэджар кампаніі RVX Asset Management, не выключана, што ў венесуэльскага ўрада сапраўды скончыліся грошы. Пры гэтым ён не выключыў, што запазычанасць усё ж будзе выплачаная: «Існуе жарт, што венесуэльцы ніколі не прыходзяць своечасова», - сказаў ён.

У 2017 годзе расейскі бюджэт недалічыўся блізу 66 руб. па дзяржаўных крэдытах. Як высветлілася пазней, умовы рэструктурызацыі запазычанасці не выканала Венесуэла, праз якую Расея не атрымала блізу 54 млрд руб.

Расея выдала Каракасу дзяржаўны крэдыт сумаю да $4 млрд у снежні 2011 года. Гэтыя сродкі прызначаліся для фінансавання паставак у Венесуэлу расейскай прадукцыі вайсковага прызначэння. На канец 2013 года расейскія прадпрыемствы паставілі Венесуэле ўзбраенне на $2,65 млрд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках