26 красавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пенсіі беларусаў выглядаюць на фоне суседзяў

26
Як пенсіі беларусаў выглядаюць на фоне суседзяў

Беларусы могуць толькі пазайздросціць пенсіі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі.

Сярэдняя пенсія ў Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, складае 298 рублёў ($149). Tut.by паглядзеў, як пенсіі беларусаў выглядаюць на фоне выплат у суседніх краінах.

У Расеі сярэдняя сума прызначанай штомесячнай пенсіі ў ліпені павялічылася ў намінальным выразе на 4,1% у параўнанні з ліпенем 2016 года і склала 430 беларускіх рублёў (усе сумы ў тэксце пералічаныя ў беларускія рублі па курсе Нацбанка на 20 верасня).

Раней паведамлялася, што ў Расеі пенсіі ў рэальным выразе расці ў найбліжэйшыя гады не будуць і нават скароцяцца. Так, у базавым сцэнары, на аснове якога рыхтуецца бюджэт, пенсіі зніжаюцца на 0,7% у 2018 годзе і па 0,6% у 2019-2020 гадах. Прычына падзення пенсій - адмова ад іх індэксацыі пенсіянерам, якія працуюць (іх у Расеі блізу 10 млн, паводле звестак Расстату).

У нашага суседа па ЕАЭС - Казахстана – сярэдняя сума пенсіі на 1 верасня дасягнула 375 рублёў.

Сярэдняя пенсія па старасці ў Літве складае блізу 670 рублёў. З пачатку гэтага года гэтыя выплаты павысіліся прыкладна на 47 рублёў. Са студзеня наступнага года праз індэксацыю яны павінны ўзрасці да 768 рублёў.

У Латвіі ў першым паўгоддзі гэтага года сярэдняя пенсія па старасці склала 707 рублёў. Гэта прыкладна на 20 рублёў больш, чым летась у сярэднім. Цяпер мінімальная пенсія ў Латвіі складае 165 рублёў у месяц, у кастрычніку яна будзе павялічаная на 7 рублёў.

У Эстоніі ў другім квартале гэтага года сярэдняя пенсія па старасці была на ўзроўні 950 рублёў у месяц. Гэта на 4,7% больш, чым годам раней.

У Польшчы мінімальная пенсія складае 540 рублёў на рукі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках