19 красавiка 2024, Пятніца, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусаў трапіла ў «пенсійную пастку»

44
Колькі беларусаў трапіла ў «пенсійную пастку»
ФОТА: TUT.BY

У Міністэрстве працы распавялі, колькі беларусаў не атрымліваюць працоўныя пенсіі праз недахоп страхавога стажу.

У Міністэрстве працы распавялі, колькі беларусаў не атрымліваюць працоўныя пенсіі праз недахоп страхавога стажу, неабходнага для налічэння гэтых выплат. Нагадаем, тыя, хто не змог напрацаваць неабходны для атрымання працоўнай пенсіі страхавы стаж, могуць аформіць сацыяльную пенсію: мужчыны - з 65 гадоў, жанчыны - з 60 гадоў, паведамляе tut.by.

- Паводле наяўных звестак, колькасць асоб, якія звярнуліся за прызначэннем пенсіі па ўзросце ва ўстаноўленым парадку, бо не здабылі права на працоўную пенсію з прычыны адсутнасці неабходнага стажу працы з выплатай страхавых узносаў або агульнага стажу працы, за перыяд з 2015 года склала прыкладна 3,7 тысячы чалавек, - паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Мінпрацы Ларыса Яшкова падчас онлайн-канферэнцыі пенсійнага забеспячэння.

У прадстаўніцы Мінпрацы таксама пацікавіліся, ці прадугледжаны для тых, у каго не стае страхавога стажу, нейкія прэферэнцыі пры працаўладкаванні, каб яны маглі дапрацаваць неабходны стаж.

- Пытанне забеспячэння занятасці такіх асоб (пры іх жаданні) разглядаецца службамі занятасці па месцы жыхарства, - удакладніла Ларыса Яшкова.

Сёння намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў заявіў, што ў Беларусі да канца года пералічаць працоўныя пенсіі. Аднак пастанова аб тэрмінах і памерах павышэння працоўных пенсій, з ягоных слоў, яшчэ не прынятая.

Нагадаем, да 2014 года страхавы стаж, які ўлічваецца пры вызначэнні права на працоўную пенсію, складаў 5 гадоў. А з 1 студзеня 2014 года яго павялічылі да 10 гадоў, праз год - да 15 гадоў. У 2015 годзе ён ужо складаў 15 гадоў і 6 месяцаў. З пачатку гэтага года страхавы стаж паднялі яшчэ на паўгода, цяпер ён складае 16 гадоў. Штогод гэтая планка будзе павялічвацца на 6 месяцаў - да 20 гадоў.

Беларусы, якія не выпрацавалі страхавы стаж паводле новых правілаў, трапляюць у «пенсійную пастку»: яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную.

Беларусы, якім не ўдалося напрацаваць патрэбны для атрымання працоўнай пенсіі страхавы стаж, могуць аформіць сацыяльную пенсію: мужчыны - з 65 гадоў, жанчыны - з 60 гадоў. Сума сацыяльнай пенсіі - 50% ад бюджэту пражытковага мінімуму. На гэты момант гэта 98,79 рубля ў месяц.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках