26 красавiка 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Лондан гатовы заплаціць за Brexit £40 мільярдаў

The Times: Лондан гатовы заплаціць за Brexit £40 мільярдаў

Плаціць Еўрапейскаму звязу Вялікабрытанія мае намер у два этапы.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясціла аб гатоўнасці заплаціць Еўрапейскаму звязу да £40 млрд (€45 млрд) у абмен на пагадненне аб Brexit. Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе The Times (пераклад - gordonua.com).

Адзначаецца, што ў праграмнай прамове, з якой Мэй выступіла ў Фларэнцыі 22 верасня, яна пацвердзіла абавязацельства заплаціць Еўразвязу да заканчэння бюджэтнага перыяду ў 2020 годзе блізу £20 млрд.

Астатняя частка сумы будзе абмяркоўвацца асобна, а іх выплата можа закончыцца праз "многія гады".

Рэферэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ адбыўся 23 чэрвеня 2016 года. Паводле яго вынікаў, 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад краіны з супольнасці, 48,1% - хацелі застацца ў ЕЗ.

Афіцыйная працэдура выхаду Брытаніі з ЕЗ стартавала 29 сакавіка 2017 года і зойме каля двух гадоў.

19 чэрвеня ў Бруселі пачаліся перамовы аб Brexit. Прадстаўнікі Вялікабрытаніі і Еўрапейскага звязу ўзгаднілі графік далейшых сустрэч.

Выданне Financial Times пісала, што Еўрапейскі Звяз запатрабуе ад Вялікабрытаніі перад выхадам з блока выплаціць да €100 млрд. Кіраўнік МЗС Брытаніі Барыс Джонсан заяўляў, што ў канчатковым выніку можа выйсці, што Брусэль заплаціць Вялікабрытаніі за Brexit, а не наадварот.

Сакратар аб выхадзе Брытаніі з Еўрапейскага Звязу Дэвід Дэвіс казаў, што Вялікабрытанія можа выйсці з перамоў аб Brexit, калі Брусэль не скасуе патрабаванне аб выплаце Лонданам €100 млрд кампенсацыі.

6 жніўня выданне The Sunday Telegraph са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе напісала, што Вялікабрытанія гатовая заплаціць €40 млрд у выпадку, калі ЕЗ пагодзіцца абмеркаваць фінансавае ўрэгуляванне ў рамках угоды аб будучых дачыненнях, уключаючы гандлёвае пагадненне. У офісе Мэй гэтую інфармацыю зняпраўдзілі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках