26 красавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка абмеркаваў з кіраўніком МЗС Канады санкцыйны ціск на РФ

2
Парашэнка абмеркаваў з кіраўніком МЗС Канады санкцыйны ціск на РФ
ФОТА: 112.UA

Прэзідэнт Украіны чакае ад Канады прынцыповай пазіцыі ў пытанні ціску на Маскву.

Сёння падчас сустрэчы з міністаркай замежных спраў Канады Хрысцяй Фрыланд прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абмеркаваў развіццё сітуацыі на Данбасе, стан рэалізацыі Менскіх дамоўленасцяў, стораны таксама ўзгаднілі сваё бачанне аб рэалізацыі ініцыятывы разгортвання міратворчай аперацыі ААН на ўсёй акупаванай тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, паведамляе gordonua.com.

Парашэнка заявіў, што чакае ад Канады "прынцыповай пазіцыі" у пытанні санкцыйнага ціску на Маскву, найперш, у кантэксце будучага старшынства дзяржавы ў Вялікай сямёрцы.

Стораны таксама абмеркавалі магчымыя шляхі рэалізацыі ўзаемавыгадных магчымасцяў, якія прадугледжвае Пагадненне аб свабодным гандлі, а таксама шляхі паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў абароннай сферы, "у тым ліку падтрымку Украіны ў пытанні развіцця шчыльных партнёрскіх стасункаў з NАТА".

Кіраўнік украінскай дзяржавы "асабліва адзначыў падтрымку Канадай імплементацыі рэформаў ва Украіне", гаворыцца ў паведамленні.

Парашэнка прыбыў у Канаду 22 верасня. Пасля сустрэчы з Трудо ён падзякаваў прэм'ер-міністру Канады за падтрымку Канады ў правядзенні рэформаў. Парашэнка заявіў, што міратворчая місія ААН будзе размешчаная на ўсёй тэрыторыі Данбаса, а не толькі на лініі судакранання, як таго хоча Расея.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках