26 красавiка 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНК: Скасуем дэкрэт «аб дармаедах» разам

10
БНК: Скасуем дэкрэт «аб дармаедах» разам

Толькі ад нас залежыць, наколькі масавым будзе Марш абураных беларусаў 2.0.

Кожны прыхільнік пераменаў можа зрабіць свой унёсак у падрыхтоўку акцыі, якая пачнецца 21 кастрычніка а 14-й на Кастрычніцкай плошчы Менска. Што для гэтага трэба зрабіць? Адказ на гэтае пытанне дае сайт Беларускага нацыянальнага кангрэсу bnknews.org:

1. Увесну мы дамагліся саступак з боку ўладаў дзякуючы таму, што на вуліцы выйшлі дзясяткі тысячаў беларусаў па ўсёй краіне. Давайце зноў пакажам нашу сілу. Запрасіце на Кастрычніцкую плошчу Менска 21 кастрычніка ўсіх сваіх сяброў і аднадумцаў і, вядома, прыходзьце самі.

2. Раздрукуйце простыя аднакаляровыя ўлёткі фармату А4 з інфармацыяй пра акцыю альбо пра прычыны яе правядзення. Макеты выкладзеныя ніжэй, пры націску карцінка адгорнецца ў лепшым памеры і якасці. Улёткі можна расклеіць каля свайго дома, на прыпынках грамадскага транспарту, каля паліклінік, крамаў, рынкаў. Асабліва актуальна гэта для менчукоў – так пра падрыхтоўку пратэсту даведаецца больш жыхароў сталіцы.

3. Размясціце на сваіх старонках у сацсетках банер з запрашэннем на Марш абураных беларусаў 2.0. Макеты выкладзеныя ніжэй, пры націску карцінка адгорнецца ў лепшым памеры і якасці. Размяшчайце інфармацыю з нашых групаў у сацсетках на сваіх старонках.

Старонка БНК у «Фэйсбуку»

Старонка БНК у «Аднакласніках»

Старонка БНК у «Вконтакте»

Старонка БНК у «Твітары»

4. Станавіцеся валанцёрамі Беларускага нацыянальнага кангрэсу і актыўна ўдзельнічайце ў падрыхтоўцы акцыі. Прапануйце новыя ідэі, якія дапамогуць у арганізацыі і правядзенні Марша абураных беларусаў 2.0 і іншых акцыяў пратэсту. Звязвайцеся з каардынатарамі БНК у вашым населеным пункце. Тэлефоны і іншыя кантакты тут.

5. Мы заклікаем грамадскіх актывістаў, блогераў і журналістаў да салідарнасці. Дапамажыце максімальна шырока распаўсюдзіць інфармацыю пра акцыю. Дзяліцеся сваімі ідэямі і прапановамі – кожная з іх будзе пачутая.

6. На Марш абураных беларусаў 2.0 хочуць прыехаць многія актывісты з рэгіёнаў, бо там сітуацыя з заробкамі і працай нашмат горшая, чым у Менску. Калі вы едзеце ў сталіцу 21 кастрычніка на асабістым аўтамабілі і можаце падвезці яшчэ некалькіх чалавек, паведаміце нам пра гэта ў любой з нашых групаў у сацыяльных сетках.

7. Нам спатрэбяцца сродкі на друк улётак і налепак, выраб сцягоў, плакатаў і транспарантаў, для прыезду ўдзельнікаў акцыі ў Менск. Грошы на падрыхтоўку акцыі можна перадаць рэгіянальным каардынатарам БНК або пералічыць на карткі Беларусбанка:

4255 2003 0188 4656 03/20 Visa (беларускія рублі)

6763 3900 5163 4664 04/19 Maestro (замежная валюта)

Будзем разам, і Беларусь стане вольнай!

Улёткі і плакаты да Маршу абураных беларусаў 2.0

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках