26 красавiка 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень адзінства балтаў вогнішчы запалілі ва ўсёй Беларусі

1
У Дзень адзінства балтаў вогнішчы запалілі ва ўсёй Беларусі

У свяце ўпершыню ўзялі ўдзел і жыхары поўдня нашай краіны.

Не першы год у Беларусі падтрымліваюць традыцыю ўдзельнічаць у святкаванні даты, агульнай з літоўцамі і латышамі, - Дня адзінства балтаў, які адзначаецца 22 верасня. Гэты дзень з'яўляецца дзяржаўным святам у Літве і Латвіі. Увечары ў гэты дзень запальваюць вогнішчы на пагорках і старажытных гарадзішчах.

У гэты год вогнішчы запалалі больш чым у 200 месцах, у тым ліку на трох дзясятках пагоркаў па-за тэрыторый сучасных Літвы і Латвіі - у тым ліку і ў Беларусі, паведамілі Charter97.org чытачы, якія бралі ўдзел у свяце.

Мапа агнёў на Дзень адзінства балтаў на гэты раз пашырылася і на поўдзень Беларусі: вогнішчы запалілі каля Гомеля, Пінска, Жабінкі, Салігорска, Пружанаў. Традыцыйна актыўныя - на поўначы Беларусі (Полацк, Віцебск, Лепель, Ворша) і на паўночным захадзе (Глыбокае, Паставы, Вілейка, Смаргонь).

Былі таксама запаленыя агні ў Цверы, у Маскве, за Варонежам, у Жытоміры і каля Беластока. Сімвалічна, гэта гэтыя месцы адзначылі межы некалі велізарнай балтамоўнай тэрыторыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках