26 красавiка 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Культавы ўніверсам «Цэнтральны» хоча стаць сеткай

6
Культавы ўніверсам «Цэнтральны» хоча стаць сеткай
ФОТА: ONLINER.BY

Універсам хоча адкрыць аддзяленні ў буйных гарадах Беларусі.

Універсам «Цэнтральны» хоча стаць сеткай у буйных гарадах Беларусі і пазычае грошы на пашырэнне бізнэсу, паведамілі citydog.by ў дырэкцыі крамы. Сёння брэнд абвясціў пра пошукі інвестыцый: сродкі на пашырэнне ЗАТ «Цэнтральны» шукае з дапамогай продажу валютных аблігацый у далярах ЗША па стаўцы 6,5% гадавых.

ААТ «АСБ Беларусбанк» размясціў 2000 аблігацый на агульную суму 2 мільёны даляраў ЗША. Намінал адной аблігацыі - 1 тысяча даляраў ЗША, тэрмін звароту - да 31 жніўня 2027 года. Набываць аблігацыі могуць фізічныя і юрыдычныя асобы, а працэнтны даход выплачваецца двойчы на год.

Раней на даход ад продажу аблігацый «Цэнтральны» зрабіў рамонт на другім паверсе і замяніў гандлёвае абсталяванне.

Навошта пашыраць «Цэнтральны», калі ўсё і так ужо занята гіпермаркетамі? Дырэктар маркетынгу Юрый Забалотны патлумачыў, што брэнд прапануе іншую мадэль спажывання: не паўгадзінныя пакупкі з велізарнай каляскай, а зручную краму ў зоне высокага пешаходнага трафіку.

- Гэтак жа, як і ў Менску, мы плануем прапанаваць пакупнікам нашых новых крам зручнасць пакупак, шырокі асартымент тавараў і ўпадабаныя менчукам прадукты ўласнай вытворчасці па арыгінальных рэцэптах: пірожныя, тарты, кулінарыю і выпечку, - пракаментавалі ў «Цэнтральным».

Праўда, ці ўдасца ў іншых гарадах паўтарыць унікальную атмасферу і антураж кавярні, як у Менску, вялікае пытанне.

- Гэта будзе залежаць ад месца, якое атрымаецца знайсці пад арэнду крамы. Калі побач будуць чатыры кавярні, то нам давядзецца задумацца над мэтазгоднасцю сваёй кавярні, - кажа Юрась Забалотны.

Універсам «Цэнтральны» - адна з найстарэйшых менскіх крамаў. Яе гісторыя пачынаецца з 1954 года, калі тут пабудавалі «Краму №13». У 1977 годзе з'явіўся другі паверх, куды перамясціліся прадукты, а на першым паверсе адкрылі кавярню. Тады ж універсам стаў называцца «Цэнтральны», у народзе проста «Ц».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках