27 красавiка 2024, Субота, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк Беларусі восьмым разам за год зніжае стаўку рэфінансавання

6
Нацбанк Беларусі восьмым разам за год зніжае стаўку рэфінансавання

Нягледзячы на крытыку з боку экспэртаў, улады зноў надумалі «пагуляць» са стаўкай рэфінансавання.

З 18 кастрычніка яна знізіцца да 11% гадавых. Такую пастанову 27 верасня прыняла ўправа Нацбанка пасля штоквартальнага пасяджэння, на якім разглядаліся пытанні ацэнкі і прагнозу сітуацыі ў беларускай эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы, піша сайт Еўрарадыё.

Папярэдняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў нашай краіне адбылася 13 верасня (з 12% да 11,5%). Перад гэтым такія зніжэння адбываліся 18 студзеня (з 18% да 17% гадавых), 15 лютага (да 16%), 15 сакавіка (да 15%), 19 траўня (да 14%), 14 чэрвеня (да 13%) і 19 ліпеня (да 12%).

Стаўка рэфінансавання - гэта інструмент грашова-крэдытнага рэгулявання, з дапамогай якога Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь уплывае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама на стаўкі дэпазітаў і крэдытаў для юрыдычных і фізічных асоб, выдадзеныя ім крэдытнымі арганізацыямі. Стаўка, пад якую Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь дае крэдыты камерцыйным банкам.

Нагадаем, што раней Еўразійскі банк развіцця раскрытыкаваў беларускія ўлады за значныя змены стаўкі рэфінансавання. Гэта звязана з «высокімі інфляцыйнымі чаканнямі, планаваным падвышэннем тарыфаў, а таксама аднаўленнем спажывецкага попыту», якія могуць павялічыць паказчык інфляцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках