5 траўня 2024, Нядзеля, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёт Міраслаў Лазоўскі ажаніўся ў гадавіну бітвы пад Воршай

2
Патрыёт Міраслаў Лазоўскі ажаніўся ў гадавіну бітвы пад Воршай
ФОТА: СТАРОНКА МІРАСЛАВА ЛАЗОЎСКАГА У FACEBOOK

Вяселле было 8 верасня, «каб Міраслаў ніколі не забываў, у які дзень ажаніўся».

Патрыёт Міраслаў Лазоўскі ажаніўся са сваёй дзяўчынай Святланай. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю «Новаму часу».

Ён кажа, што яны са Святланай планавалі пажаніцца яшчэ ў 2013-м, але не склалася. 21 сакавіка 2017 года Міраслаў быў арыштаваны ў рамках гучнай «справы патрыётаў», і Святлана пагадзілася распісацца ў СІЗА, але ім не раіла адвакатка Ганна Бахціна: «Маўляў, не спяшайся, падумай пра дзяўчыну, у якой у пасведчанні аб шлюбе будзе напісана «СІЗА КДБ».

«Так атрымалася, што дзякуючы шырокай хвалі падтрымкі ўсе мы выйшлі на волю і тут я скарыстаўся момантам, калі яна яшчэ не перадумала, а я ўжо на волі і магу дзейнічаць. Пацягнуў яе ў ЗАГС, а там высветлілася, што ёсць вольны дзень: 8-га верасня (Дзень беларускай вайсковай славы). Усё склалася», - адзначае Лазоўскі.

«Нам прапанавалі некалькі дзён, але, натуральна, мне найбольш спадабалася 8 верасня. Святлана правільна здагадалася, што зроблена гэта спецыяльна для таго, каб я ніколі не забыўся, у які дзень ажаніўся», - смяецца Міраслаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках