26 красавiка 2024, Пятніца, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праскае выданне Бібліі Скарыны прывезлі ў Менск

4
Праскае выданне Бібліі Скарыны прывезлі ў Менск
ФОТА: БЕЛТА

Біблію 1517 года даставілі сёння ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.

Праскае выданне Бібліі Скарыны 1517 года дастаўленае з Масквы ў Менск, паведамляе БелТА.

З сярэдзіны ХІХ стагоддзя кніга захоўвалася ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Яе прывезлі ў Менск спецыяльна для выставы «Беларусь: адраджэнне духоўнасці».

«Даставіць у музей першую друкаваную Біблію Францыска Скарыны было для нас задачай нумар адзін, калі мы пачалі працаваць над выставай. Мы хацелі паказаць станаўленне духоўнасці беларускага народа, пачынаючы ад дахрысціянскага перыяду. Вядома, не маглі не прэзентаваць працу Францыска Скарыны», - падкрэсліла намесніца дырэктара ў навуковай рабоце Нацыянальнага гістарычнага музея Ніна Калымага.

Для захоўвання ўнікальнага помніка кнігадрукавання створаны ўсе неабходныя ўмовы. «Пад каўпаком у вітрыне будзе падтрымлівацца тэмпература 15-17 градусаў цяпла і вільготнасць 50-60%», - распавяла намесніца дырэктара музея.

Кніга будзе прэзентаваная наведвальнікам да снежня. Таксама на выставе можна ўбачыць дзейны друкаваны станок, з дапамогай якога кожны зможа вырабіць копію гравюры беларускага першадрукара.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках