Відэафакт: У Менску на пешаходным пераходзе Citroen не прапусціў супрацоўнікаў ДАІ
37- 12.01.2018, 17:03
- 60,578
Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай.
У Менску кіроўца легкавушкі не саступіў дарогу тром супрацоўнікам ДАІ, якія пераходзілі дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Відэа інцыдэнту размясціў на сваім канале ў YouTube карыстальнік Alex G, піша tut.by.
Мяркуючы з запісу, інцыдэнт адбыўся раніцай 12 студзеня. На відэа бачна, як кіроўца Citroen, праязджаючы праз пераход, незразумела чаму, не ўбачыў траіх інспектараў у форменнай вопратцы і не саступіў ім дарогу.