17 траўня 2024, Пятніца, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакейнае менскае «Дынама» выпусціла фільм у гонар 70-гадовага юбілею

1
Хакейнае менскае «Дынама» выпусціла фільм у гонар 70-гадовага юбілею

У гэтыя студзеньскія дні дынамаўцы адзначаюць знакавы юбілей.

Роўна 70 гадоў таму, у студзені 1948 года, на сталічным стадыёне «Харчавік», які знаходзіўся ў парку імя Максіма Горкага, стартаваў розыгрыш кубка горада Менска ў хакеі. Паведамленне пра гэта знаходзім у тагачаснай перыёдыцы - газетах «Савецкая Беларусь» і «Звязда». Сярод каманд, згаданых у публікацыях, менскае «Дынама». Ні імёны гульцоў, ні нават вынікі іх першага выступу невядомыя, але менавіта гэта - кропка адліку гісторыі клуба, піша афіцыйны сайт клуба.

З 60-х гадоў менскае «Дынама» становіцца пастаянным удзельнікам гарадскіх і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Аснову каманды складаюць выхаванцы ўласнай школы. Паступова дынамаўцы збіраюць поўны камплект узнагарод чэмпіянату БССР - бронза-1951, срэбра-1969 золата 1968.

Новы паварот у гісторыі клуба адбываецца ў 1976 годзе, калі кіраўніцтва БССР прыняло рашэнне аб комплексным развіцці хакея ў рэспубліцы. У чэмпіянаце СССР замест менскай «Тарпеды» Беларусь стала прадстаўляць менскае «Дынама», таксама на ўсесаюзную арэну выйшла дынамаўская школа, якая пераехала ў толькі што пабудаваны каток у парку імя Максіма Горкага і была пераназваная ў «Юнацтва».

У Менск прыехаў галоўны трэнер Віталь Стаін і група гульцоў.

За чатыры гады абноўленай камандзе атрымалася пракрочыць ад другой саюзнай лігі да вышэйшай. У сезоне 1980/81 менскае «Дынама» ўпершыню згуляла ў элітным дывізіёне чэмпіянату СССР. І хоць знаходжанне на гэтым узроўні было кароткачасовым, усяго на адзін год, ужо пачынаючы з сезона 1987/88 дынамаўцы становяцца пастаяннымі ўдзельнікамі вышэйшай лігі чэмпіянату СССР.

Касцяк каманды пад кіраўніцтвам Уладзіміра Крыкунова складаюць мясцовыя выхаванцы.

З «Дынама» таго часу выйдуць амаль усе галоўныя зоркі беларускага хакея - Андрэй Кавалёў, Аляксандр Андрыеўскі, Андрэй Скабелка, Эдуард Занкавец, Уладзімір Цыплакоў, Алег Антоненка, Алег Хмыль, Сяргей Стась, Руслан Салей, Васіль Панкоў... Спіс можна працягваць і працягваць!

У 1993 годзе «Дынама» было пераназванае ў «Цівалі», які пачаў выступаць спачатку ў Міжнацыянальнай хакейнай лізе, затым у чэмпіянаце Беларусі. Гісторыя клуба перапынілася...

13 жніўня 2003 году клуб быў адроджаны і стаў выступаць у чэмпіянаце Беларусі.

Паступова «Дынама» стала адным з лідараў айчыннага першынства, заваяваўшы золата-2007 г., срэбра-2006 г., бронзу-2008 Кубак-2005 і Кубак-2006.

З утварэннем КХЛ у сезоне 2008/09 мянчане сталі аднымі з заснавальнікаў лігі. За дзесяць КХЛаўскіх сезонаў «зубры» чатыры разы згулялі ў плэй-оф, двойчы занялі 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі, выйгралі Кубак Шпенглера.

У гонар юбілею клуб выпусціў і спецыяльны фільм.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках