26 красавiка 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інваліда, якога біў і душыў міліцыянт, хочуць пасадзіць

14
Інваліда, якога біў і душыў міліцыянт, хочуць пасадзіць
Аляксандр Шкуратаў

Міліцыя хоча абвінаваціць абкрадзенага інваліда ў скупліванні крадзенага.

Аляксандр Шкуратаў – інвалід другой групы, у яго хворыя ногі. Але мужчына стараецца зарабіць на жыццё, мае тэхніку і невялікую гаспадарку. Увосень мусіў легчы ў шпіталь на абследаванне. Менавіта ў шпіталь яму і патэлефанавалі, а потым заехалі міліцыянты з РУУСу Чыгуначнага раёну Віцебску, бо на ўчастку спрацавала сігналізацыя, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Ужо ў міліцэйскім УАЗіку старшы лейтэнант Шарапаў у прысутнасці прапаршчыка і маёра міліцыі з пагрозамі запатрабаваў ад пацярпелага дакументы на скрадзеныя з ягонага ўчастку рэчы: акумулятары, дзве балгаркі і зварачны апарат.

«Калі ты не падасі на кожную скрадзеную рэч дакументы, то я проста на ўчастку цябе пастаўлю ракам і згвалчу. Я кажу: у такім тоне я з вамі не збіраюся размаўляць, іду да вашага кіраўніцтва скардзіцца за вашыя дзеянні. І ён хапае мяне за кофту і пачынае душыць. Перажаў кадык, ягоная рука побач з маім тварам, я адчуў удушша і паспрабаваў яго ўкусіць», – узгадвае пацярпелы Аляксандр Шкуратаў.

Спроба ўратавацца толькі раз’юшыла міліцыянта

«Ён падскоквае і локцем бʼе з усяе моцы. Я аб сценку УАЗіка ўдарыўся, паспрабаваў прыкрыцца. І ён кажа: ты зразумеў, хто я? Я з табой жартаваць не маю намераў. І яшчэ ўдар ляціць мне ў падбароддзе. Я захінуўся, кепска сябе адчуваю», – дзеліцца спадар Шкуратаў.

Пасля здарэння мужчына паехаў ва Управу ўнутраных спраў міліцыі. Там выслухалі, паабяцалі разабрацца і звольніць Шарапава.

Але пакуль ідзе разбор, з Чыгуначнага РУУСу прыехалі з вобшукам

Міліцыя хоча абвінаваціць абкрадзенага інваліда ў скупцы крадзенага – металічнай дзежцы. Нібыта двое затрыманых у Следчым ізалятары далі сведчанн супраць Шкуратава. Пацярпелы лічыць гэта ціскам з боку міліцыянта-нападніка і ягонага непасрэднага кіраўніцтва.

«Старэйшы лейтэнант Шарапаў сказаў, што калі б гэта было не каля РУУСа, ён бы мяне кудысьці завёз і закапаў», – дадае Аляксандр.

Ці можна верыць ахоўнікам закону, якія самыя парушаюць закон?

Паведамленні пра міліцэйскі гвалт, неадэкватныя паводзіны міліцыянтаў і катаванні ў пастарунках прыходзяць пастаянна. Днямі ў Хойніках міліцыянты на вачах у дзяцей збілі мужчыну, які заступіўся за незнаёмага. У Кобрыне ўчастковы зламаў мужчыну нагу, бо той ішоў дадому выпіўшы.

Віцебская міліцыя адмовілася каментаваць справу з нападам на інваліда. Агулам у Міністэрстве ўнутраных спраў грамадскі рэзананс вакол міліцэйскага бясчынства лічаць інфармацыйнай атакай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках