26 красавiка 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ніхто не збіраўся здымацца»: новыя падрабязнасці скандалу нацадбору на «Еўравізіі»

6
«Ніхто не збіраўся здымацца»: новыя падрабязнасці скандалу нацадбору на «Еўравізіі»

Удзельнікі нацадбору на «Еўравізіі» патрабуюць дыскваліфікацыі Alekseev'а.

У Белтэлерадыёкампаніі прайшло лёсаванне нацыянальнага адбору да «Еўравізіі 2018». Сустрэча прайшла мірна, а большасць удзельнікаў, якія патрабавалі дыскваліфікаваць украінскага выканаўцу Alekseev'а, адмовіліся ад свайго намеру. Больш за тое, са слоў прадусара Аляксандра Слуцкага, ні ў кога не было такога намеру, піша tut.by.

Нагадаем, што ўчора, 15 студзеня стала вядома пра ліст, які быў накіраваны на адрас Белтэлерадыёкампаніі. У ім сцвярджалася, што выканаўцы не падпішуць дамову «на ўдзел у фінальнай частцы нацыянальнага адбору да моманту прыняцця БГТРК сумленнай і справядлівай пастановы - дыскваліфікацыі артыста Мікіты Аляксеева». Прэтэнзіі да Alekseev падтрымлівалі шэсць выканаўцаў (Гюнэш, Napoli, Соф'я Лапіна, Анастасія Малашкевіч, ALEN HIT і Кірыла Ермакоў).

Але сёння Аляксандр Слуцкі распавёў, што «ніхто з фіналістаў не збіраўся здымацца. Нас цікавіла толькі рэакцыя Белтэлерадыёкампаніі на парушэнні Alekseev'а. Калі б БГТРК адказала, што нават пры наяўнасці парушэнняў Alekseev будзе ўдзельнічаць, тады сапраўды ішла б гаворка аб магчымым зняцці. Але нас цалкам задаволіў адказ БГТРК».

Слуцкі ўдакладніў, што на гэты момант праводзіцца юрыдычная працэдура, у Белтэлерадыёкампаніі вывучаюць гэтае пытанне.

- Не толькі заяўку ўкраінскага спевака, але і іншыя заяўкі. Гэта пытанне не аднаго дня, там шмат юрыдычных момантаў. У аніводнага з фіналістаў не было ніякіх прэтэнзій да Белтэлерадыёкампаніі, у нас іх і не было. Мы хацелі атрымаць адказ, і мы яго атрымалі.

Са слоў Слуцкага, сёння ўсім фіналістам выдалі дамовы аб удзеле ў фінале нацыянальнага адбору.

- Тэрмін іх падпісання - тыдзень. Усе да аднаго прадаўжаюць працаваць. Калі хтосьці захоча зняцца, гэта можна будзе зрабіць у кожны момант. А мы прадаўжаем працаваць.

Што тычыцца лёсавання, то паводле іх вынікаў канкурсанты выступяць у наступным парадку: Adagio, Alekseev, Shuma, Соф'я Лапіна, Napoli, Анастасія Малашкевіч, Гюнэш, Радыёхваля, Alen Hit, Lexy Weaver і Кірыла Гуд. Фінальнае шоў, якое пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў жывым эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24», запланаванае на 16 лютага 2018 года.

Такім чынам асноўная праблема - ці ўважаць песню Forever самастойным творам або версіяй песні «Назаўжды», «толькі перакладзенай на ангельскую мову, трохі перааранжыраванай і скарочанай» - пакуль не вызначылі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў сетцы даступны вельмі кароткі, 32-секундны фрагмент песні на расейскай мове.

Журналісты пацікавіўся ў экспэртаў, перад намі дзве розныя песні ці ўсё ж адна. Аўтарытэтны журналіст Зміцер Падбярэзскі, аўтар шматлікіх публікацый аб сферы музыкі, адзначыў, што «расейскамоўны кавалак занадта кароткі І без прыпеву. Цяжка вызначыць падабенствы і адрозненні».

Як мяркуе прадусар Уладзімір Максімкаў, «у запевах абодвух варыянтаў пры жаданні можна выявіць супадзенні. Аднак, прыпеву ў расейскамоўнай версіі выканання, на жаль, няма, таму карэктнае параўнанне зрабіць немагчыма. Да таго ж аранжыроўка песні ў сучаснай музыцы мае часам нават большую вагу, чым не самая яркая мелодыя. Абодва бакі канфлікту лёгка змогуць даць супрацьлеглыя экспэртныя меркаванні. Думаю, што пытанне ляжыць не ў творчай, а ў юрыдычнай плашчыні і пастанову прымуць юрысты Белтэлерадыёкампаніі. Яны, дарэчы, ужо не раз даводзілі сваю высокую кваліфікацыю».

Са слоў музыказнаўцы Наталлі Ганул, «сітуацыя абсалютна неадназначная. Сапраўды, калі меркаваць з той часткі расейскамоўнай песні, якая прадэманстраваная ў інтэрнэце, то перад намі два варыянты адной музычнай тэмы. На першы погляд, гэтыя варыянты вельмі падобныя. Але мы не бачым усю песню, не ведаем усяго тэксту, таму ў абарону кожнай версіі можна прывесці свае аргументы. Калі песня была створаная на іншай мове, зробленая іншая аранжыроўка, змененыя вакальныя кадэнцыі, то размова ідзе пра зусім розныя творы. Нават калі іх тэмы былі падобныя. Калі прадстаўнікі каманды спевака Alekseev'а змогуць даць два тэксты, якія былі аформленыя і зафіксаваныя, то з пункту гледжання аўтарскага права яны маюць рацыю. Калі яны не змогуць гэтага даказаць, перавага будзе ў іх сапернікаў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках