26 красавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве з'явіўся свой аналаг праекту «Міратворац» - сайт Vatnikas

4
У Літве з'явіўся свой аналаг праекту «Міратворац» - сайт Vatnikas

Аўтары праекта называюць сябе «эльфамі», бо змагаюцца ў сеціве з «тролямі».

У Літве энтузіясты запусцілі партал Vatnikas для барацьбы з расейскай прапагандай. Ягонае з'яўленне абумоўлена інфармацыйнай вайной, паведамляе liga.net са спасылкай на Lietuvos zinios.

Сайт падобны да ўкраінскага праекта «Міратворац», бо мае аналагічныя мэты.

«Мэта гэтага вэб-сайта і старонкі ў Facebook - рэгулярна, інтэнсіўна і жорстка выкрываць «ватнікаў» і змагацца з іх прапагандай, якая распаўсюджваецца законнымі сродкамі», - заявілі распрацоўнікі сайта vatnikas.lt.

Аўтары праекта называюць сябе «эльфамі», бо змагаюцца ў сеціве з «тролямі», якія распаўсюджваюць прапаганду. «Эльфы» выказалі жаданне заставацца ананімнымі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках