26 красавiка 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам адправіцца ў круіз Хельсінкі - Стакгольм - Хельсінкі за 6,5 еўра

6
Як беларусам адправіцца ў круіз Хельсінкі - Стакгольм - Хельсінкі за 6,5 еўра

Некалькі варыянтаў танных падарожжаў.

Citydog.by распавядае пра прыемныя для кішэні падарожжы. Сёння Лос-Анджэлес, круіз па Скандынавіі і Масква.

Менск - Лос-Анджэлес - Менск за 412 еўраў

На мінулым тыдні паведамлялася аб выдатнай прапанове Turkish Airlines. На гэтым падобнае з'явілася ў планах польскай авіякампаніі LOT. Яна прапануе злятаць з Менска ў Лос-Анджэлес і назад ўсяго за 412 еўраў. Праўда, з перасадкамі ў Варшаве.

Палёт у ЗША зойме 15 гадзін, а назад, чамусьці, 30. Але, калі шчыра, за 400 еўраў можна і пацярпець.

У Маскву за 20 рублёў

Беларуская аўтобусная кампанія ВізітТур таксама наважыла правесці распродаж. Кампанія прапануе звазіць вас у Маскву за 20 рублёў у адзін бок, і за 40, калі збіраецеся вярнуцца.

Праўда, ёсць шмат умоў. Напрыклад, квіток можна набыць толькі на сайце ці ў офісе перавозчыка, яго нельга вярнуць або памяняць дату паездкі, забраняваць яго таксама нельга (напраўду можна, але плаціць давядзецца поўны кошт). Да таго ж акцыя працуе толькі, калі збіраецеся ў Маскву да 31 студзеня.

Хельсінкі - Стакгольм - Хельсінкі за 6,5 еўра

Круізная кампанія Viking Line прапануе падарожжа Хельсінкі-Стакгольм-Хельсінкі за 6,5 еўра з чалавека. Праўда, давядзецца браць яшчэ траіх сяброў, бо паводле ўмоваў акцыі каюты прадаюцца цалкам, а ў каюце 4 месцы.

Другі варыянт - набыць каюту на сябе аднаго і правесці спачатку незабыўную ноч у пустой каюце па шляху ў Стакгольм, потым у такой жа адзіноце пабадзяцца па сталіцы Швэцыі і правесці яшчэ адну незабыўную ноч у пустой каюце падчас вяртання ў Хельсінкі.

Забраняваць квіткі можна да 5 лютага, а адправіцца ў круіз - да 28 сакавіка 2018 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках