26 красавiка 2024, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік з Віцебска атрымаў залаты медаль на міжнароднай алімпіядзе ў інфарматыцы

8
Школьнік з Віцебска атрымаў залаты медаль на міжнароднай алімпіядзе ў інфарматыцы
МАРК КАРНЕЙЧЫК

Таксама беларускія школьнікі здабылі 10 сярэбраных і бронзавых медалёў.

Віцебскі 11-класнік Марк Карнейчык здабыў залаты медаль у катэгорыі Computer Science на XIV Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе ў матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы, піша tut.by.

Алімпіяда праходзіла з 10 да 16 студзеня ў горадзе Алма-Аты ў Казахстане. У трох дысцыплінах спаборнічалі 482 школьнікі з 15 краін свету.

У спаборніцтвах у беларускай каманды адное золата - яго атрымаў Марк Карнейчык. Ён заняў трэцяе месца сярод больш, як 130 удзельнікаў алімпіяды ў інфарматыцы (залатыя медалі дасталіся 15 школьнікам, якія паказалі найлепшыя вынікі).

Таксама беларускія школьнікі здабылі 10 сярэбраных і бронзавых медалёў. З ўзнагародамі ў інфарматыцы вярнуліся Дзяніс Півавараў, Мікіта Сячко, Станіслаў Ціцянок, Раман Міхнюк і Ягор Каляда. Медалі за алімпіяду ў матэматыцы атрымалі Арына Галубіцкая, Андрэй Шакель і Уладзіслаў Зверык, а ў фізіцы - Яўген Ганковіч і Уладзіслаў Фядурка.

МАРК КАРНЕЙЧЫК
ФОТА: GYMN1VITEBSK.SCHOOLS.BY
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках