26 красавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ММЗ: праца за шэлегі, інструменты - за свае грошы

16
ММЗ: праца за шэлегі, інструменты - за свае грошы

Кіраўніцтва выхваляецца «вынікамі» вытворчасці, але работнікі на сабе «поспеху» не адчуваюць.

Рабочыя філіяла Мінскага маторнага завода ў Стоўбцах скардзяцца: прэмію даюць толькі сталічным рабочым, хто працуе ў Стоўбцах - застаецца на перыферыі планаў генеральнага кіраўніцтва, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

Чаму так несправядліва?

Работнікі філіяла Мінскага маторнага завода ў Стоўбцах абураныя і іншым: у мінулым годзе яны не толькі двойчы не атрымалі абяцаных грашовых прэмій, але і прылады для працы, з іхніх слоў, былі вымушаныя купляць за свае грошы. У адваротным выпадку канвеер мог бы спыніцца, адзначаюць работнікі.

І сапраўды, на галоўным заводзе на вакансію інжынера-канструктара запрашаюць на заробак ад Br 914, а на такую ж вакансію ў Стоўбцах - ад Br 500. Паводле крыніцы «Белсата», прычына ў тым, што большасць прадукцыі са Стаўбцоўскага філіяла ідзе сабекоштам на галоўнае прадпрыемства ў Менск, таму ў прыбытку яе не ўлічваюць. Работнікі звярталіся ў мясцовы прафзвяз і наўпрост да генеральнага дырэктара завода, але пакуль змен так і не дамагліся.

Яшчэ паўтара гады таму філіял меў статус юрыдычнай асобы

Але пасля таго, як субрахунак прыбралі, кіраўніцтва філіяла сваім разліковым рахункам распараджацца больш не можа, усё ідзе праз Менск.

Працуюць у стаўбцоўскім філіяле больш за 1 000 чалавек, некаторыя - ад самага заснавання. У чаканні адказу ад чыноўнікаў работнікі напісалі лісты СМІ ў надзеі быць пачутымі кіраўніцтвам хоць бы такім чынам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках