26 красавiка 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтку, якая ўзначаліла «Моладзь БНФ», адлічваюць з БДУ

43
Студэнтку, якая ўзначаліла «Моладзь БНФ», адлічваюць з БДУ
ГАННА СМІЛЕВІЧ
ФОТА ОЛІ АФІЦЭРАВАЙ

Ганна Смілевіч была абраная старшынёй арганізацыі менш за месяц таму.

Старшыня арганізацыі «Моладзь БНФ» Ганна Смілевіч можа быць выключаная з факультэта журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, піша nn.by.

«Я спачатку не думала, што мяне валяць праз палітыку, але потым мне ледзь не наўпрост пра гэта сказалі. Бо ўчора я прыйшла атрымаць залік па фізкультуры, і мне выкладчык сказаў, што да яго прыходзілі людзі з КДБ і цікавіліся мной».

Супрацоўнікі КДБ спрабавалі даведацца ў выкладчыка фізічнай культуры, ці мае Ганна Смілевіч дачыненне да БНФ, у рэшце выкладчык паставіў залік:

«Але сёння я атрымала трэцюю пераздачу - на экзамене па прафесійнай этыцы журналіста. У дэканаце патлумачылі, што тры пераздачы - гэта адлічэнне. Маўляў, пераздаць столькі экзаменаў нельга, таму мяне адлічаць. Натуральна, я збіраюся гэту пастанову абскардзіць», - распавяла Ганна Смілевіч.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках