18 красавiка 2024, Чацвер, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла адна з жанчын, якія пілі «бальзам» на барысаўскім прадпрыемстве

17
Памерла адна з жанчын, якія пілі «бальзам» на барысаўскім прадпрыемстве

НЗ у Дзень маці атрымала працяг.

Адна з жанчын, якія атруціліся на барысаўскім прадпрыемстве па перапрацоўцы рыбы ў Дзень маці, памерла ў бальніцы праз тры месяцы пасля таго, што здарылася.

Пра гібель жанчыны паведаміў tut.by яе муж Анатоль.

- Жонка памерла 14 студзеня ў шпіталі, - кажа ён.

Са слоў мужчыны, у заключэнні аб смерці сказана, што прычына смерці высвятляецца:

- Тры месяцы ідзе расследаванне, а вынікаў няма.

Анатоль паведаміў, што плануе падаваць з гэтай нагоды заяву ў пракуратуру.

- Следчыя дзеянні працягваюцца, праводзяцца даследаванні і экспертызы, следства чакае іх вынікаў. Паводле вынікаў расследавання будзе прынятае канчатковае працэсуальнае рашэнне, - паведаміла TUT.BY Таццяна Беланогая, афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта Менскай вобласці.

Нагадаем, 14 кастрычніка ў Барысаве пяць супрацоўніц прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы «Фаўна» атруціліся сродкам для ачысткі чанаў. Са слоў сына адной з жанчын, прыбіральшчыца наводзіла парадак на другім паверсе прадпрыемства і знайшла бутэльку «бальзама». Яна прынесла яе ў бакоўку, дзе перад зменай пераапраналіся шэсць супрацоўніц.

- Чай яны пілі ці што, віншавалі адзін аднаго з Днём маці. Зайшла прыбіральшчыца: «Вось, дзяўчынкі, са святам вас» - і працягнула бутэльку.

Па колеры вадкасць здавалася падобнай да бальзама, яе было «вельмі мала, менш чым па паўчаркі на кожную», распавядаў малады чалавек. Рэакцыя была маментальнай, жанчын стала ванітаваць крывёй. Пацярпелых адразу накіравалі ў Барысаўскую ЦРБ. Пазней тры работніцы перавялі ў Менск у бальніцу хуткай дапамогі ў цяжкім стане.

Прыбіральшчыца была затрыманая, але пазней адпушчаная на волю пад абавязанне аб яўцы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках