Трамп гатовы сустрэцца з Пуціным толькі пасля завяршэння вайны ва Украіне
- 3.09.2026, 6:34
- 1,304
Пра гэта прэзідэнт ЗША паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Авальным кабінеце.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў упэўненасць, што ён правядзе новы саміт з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, але пасля заканчэння вайны ва Украіне.
Пра гэта Трамп сказаў на прэс-канферэнцыі ў Авальным кабінеце. Прэзідэнт ЗША дадаў, што хоча правесці такі саміт, калі расійска-ўкраінская вайна будзе падыходзіць да завяршэння.
«Я мог бы зрабіць гэта неадкладна. Я хачу зрабіць гэта, калі вайна будзе заканчвацца, і я думаю, што гэта адбудзецца... Я ўзаемадзейнічаю з абодвума (з Уладзімірам Пуціным і з Уладзімірам Зяленскім. — Заўв.) і думаю, што яны пакладуць гэтаму канец (вайне РФ ва Украіне. — Заўв.)», — сказаў Трамп.
Напярэдадні кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін казаў, што перамовы па Украіне замарожаныя.