26 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэал» задумаў здзейсніць самы дарагі трансфер у гісторыі футбола

«Рэал» задумаў здзейсніць самы дарагі трансфер у гісторыі футбола
Хары Кейн
ФОТА: READFOOTBALL

Клуб гатовы заплаціць 226 мільёнаў еўраў за нападніка «Тотэнхэм».

«Рэал» не збіраецца адмаўляцца ад ідэі куплі нападніка «Тотэнхэм» Хары Кейна, паведамляе The Times.

Па заканчэнні сезона мадрыдскі клуб згодны заплаціць за 24-гадовага ангельца 226 млн еўраў, што перавышае рэкордны трансфер нападніка Неймара з Барселоны ў ПСЖ (220 млн еўраў).

Тым не менш, прэзідэнт «Тотэнхэм» Даніэль Леві не мае намеру адпускаць нападніка. На яго баку кантракт гульца, які дзейнічае да 2022 года.

Больш за тое, ужо пачаліся перамовы аб працягу цяперашняга пагаднення Кейна з Тотэнхэмам. Згодна з цяперашнім кантрактам гулец зарабляе 113 тыс еўра ў тыдзень, якія могуць павялічыцца да 226 тыс, у выпадку яго падаўжэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках