29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці сабралі больш за 15 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода

29
У Берасці сабралі больш за 15 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода
Ілюстрацыйнае фота

Берасцейцы мерацца дамагчыся спынення будаўніцтва небяспечнага для здароўя завода.

21 студзеня ў некалькіх раёнах Берасця мясцовыя актывісты збіралі подпісы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў вольнай эканамічнай зоне непадалёк ад места.

Подпісы пад зваротам да ўлад збіралі не толькі ўдзельнікі стацыянарных пікетаў, але і дзясяткі людзей ва ўсім горадзе і ў прадмесцях. Сабрана больш за 15 тысяч подпісаў, перадае «Радыё Свабода» са спасылкай на БелаПАН.

Галоўнае, што турбуе жыхароў Берасця - ацэнка ўздзеяння новага прадпрыемства на навакольнае асяроддзе.

Праведзеная да пачатку будаўніцтва экспэртыза паказала, што «негатыўнае ўздзеянне праектаванага аб'екта на атмасфернае паветра, паверхневыя і падземныя воды, нетры, глебу, жывёльны і раслінны свет, а таксама на чалавека нязначнае», а «ўвод праектаваных аб'ектаў у эксплуатацыю не прычыніцца да парушэння прыродна -антрапагеннай раўнавагі».

Улады і забудоўнік запэўніваюць, што завод не нясе асаблівай небяспекі, але тутэйшыя жыхары да вынікаў экспэртызы і слоў чыноўнікаў ставяцца скептычна.

Паўторная экспертыза праекта не праводзілася, хоць абаронцы прыроды звярнулі ўвагу на патрэбу ўнесці ў яго змены, а грамадскія абмеркавання прайшлі не належным чынам.

Сход мясцовых жыхароў з удзелам чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, які адбыўся на мінулым тыдні, таксама не ліквідавала напружанасць, людзі па-ранейшаму патрабуюць спыніць будоўлю і перанесці яе ў іншае месца. Яны выказалі ахвоту звярнуцца ў суд, калі ўлады не пойдуць на саступкі.

Кампанія «АйПаўэр» Віктара Лемяшэўскага пачала будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем у канцы 2017 года. Выканаўцам выступае Аньхойская будаўнічая карпарацыя (Кітай).

Будаўніцтва вядзецца на пляцоўцы «Аэрапорт» у вольнай эканамічнай зоне "Брэст". Завод плануюць адкрыць у канцы 2018 года.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках