26 красавiка 2024, Пятніца, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі забаранілі брытанскі фільм «Смерць Сталіна»

33
У Расеі забаранілі брытанскі фільм «Смерць Сталіна»

Беларускае Міністэрства культуры пастановіць праз два дні.

Міністэрства культуры Расеі ў аўторак адклікала пракатнае пасведчанне фільма Арманда Януччы «Смерць Сталіна», паведамляе агенцтва ТАСС.

Раней паведамлялася, што група юрыстаў Мінкульта РФ папрасіла кіраўніка ведамства Уладзіміра Мядзінскі адклікаць пракатнае пасведчанне ў карціны праз нібыта выяўленыя прыкметы экстрэмізму.

Пасля «звароту юрыстаў» быў арганізаваны прагляд карціны грамадскім саветам пры Міністэрстве культуры, які заявіў, што будзе дамагацца пераносу прэм'еры фільма, прызначанай на 25 студзеня, на паўгода.

У гэты ж дзень прэм'ера фільма плануецца і ў Беларусі - пастанова аб тым, ці паказваць карціну ў кінатэатрах, Міністэрства культуры нашай краіны прыме толькі ў дзень прэм'еры.

Як растлумачылі tut.by ў сетцы Silver Screen, у адрозненне ад расейскіх калегаў, якія глядзяць стужку за дзень да прэм'еры, беларускае Міністэрства культуры знаёміцца з карцінай у першы дзень пракату і сваё заключэнне выдае постфактум.

- Адпаведна, згодна з пастановай Міністэрства культуры, мы будзем альбо прыбіраць фільм з рэпертуару, альбо пракатваць, - тлумачыць Настасся Гурына, дырэктарка рэпертуарнага планаванне Silver Screen. - У нас іншае пракатнае пасведчанне, і тыя фільмы, якія забараняюць або пераносяць у Расеі, у Беларусі могуць атрымаць зусім іншую пракатную гісторыю.

Сусветная прэм'ера брытанскай сатырычнай камедыі «Смерць Сталіна» Арманда Януччы адбылася ў верасні 2017 года. Сюжэт кінакарціны засяроджаны на гонцы за ўладу ў СССР пасля смерці Іосіфа Сталіна ў 1953 годзе.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках