93 артысты хочуць трапіць на Еўравізію ад Беларусі
11- 3.01.2018, 21:57
- 14,377
Адзінага пераможцу вызначыць галасаванне гледачоў і журы.
Зусім хутка адбудзецца чарговае музычнае шоў - «Еўравізія 2018», мы станем выбіраць фаварытаў і шчыра заўзець за прадстаўніка нашай краіны. Але пакуль жа трэба будзе вызначыць, хто прэзентуе Беларусь сёлета ў траўні ў Лісабоне?
Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі паведамляе пра 93 заяўкі, якія паступілі для ўдзелу ў нацыянальным адборы. Прычым выступіць ад Беларусі ахвочыя не толькі беларускія выканаўцы, але спевакі і спявачкі з Расеі і Украіны. Акрамя таго, традыцыйна «прабіцца» ў Еўропу імкнуцца ўдзельнікі мінулых нацадбораў - Жанет, Гюнеш, Юзары і многія іншыя беларускія артысты.
На сайце медыяхолдынга гаворыцца, што да праслухоўвання, якое пройдзе 11 студзеня, дапусцяць толькі тых музыкаў, чые заяўкі аформленыя правільна, у адпаведнасці з дзейным палажэннем музычнага праекта.
Затым кампетэнтнае журы вызначыць 15 фіналістаў, якія выканаюць свае хіты ў рамках тэлевізійнага гала-канцэрта. Адзінага пераможцу вызначаць галасаваннем гледачоў і журы.