14 верасня 2026, панядзелак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіян ахапіла новая хваля эміграцыйнай панікі

1
Расіян ахапіла новая хваля эміграцыйнай панікі

Колькасць запытаў пра пераезд вырасла амаль у восем разоў.

Летам расіяне сталі часцей задумвацца пра эміграцыю на тле чутак пра новую мабілізацыю, узмацнення інтэрнэт-абмежаванняў і эканамічных праблем. Масавага зыходу, супастаўнага з восенню 2022 года, пакуль няма, аднак усё больш людзей загадзя шукае магчымасці з’ехаць, піша Associated Press (пераклад — сайт Charter97.org).

Праект «Каўчэг», які дапамагае расіянам уладкоўвацца за мяжой, фіксуе рэзкі рост зваротаў. З сярэдзіны ліпеня там гавораць пра «хвалю панікі», а колькасць запытаў пра пераезд у жніўні аказалася амаль у восем разоў вышэйшай, чым у маі. «Мы бачым, што людзі рыхтуюцца да эміграцыі, вывучаюць, якія ў іх ёсць варыянты», — расказала заснавальніца праекта Анастасія Буракова.

Адна з галоўных прычын — асцярогі новай мабілізацыі пасля выбараў у Дзярждуму. Крэмль неаднаразова адмаўляў такі сцэнар, хаця ўсе прыкметы на гэта паказваюць. Дыпламаты таксама заўважаюць больш расіян у Грузіі і Арменіі, якія, магчыма, спрабуюць з’ехаць да магчымога прызыву.

Для некаторых расіян гаворка ідзе не толькі пра вайну. Абмежаванні інтэрнэту ўжо перашкаджаюць працаваць, асабліва тым, хто працуе ў лічбавых прафесіях. З-за блакаванняў некаторым даводзілася пастаянна змяняць VPN-серверы.

Іншыя пакідаюць Расію з-за рэпрэсій і парушэнняў грамадзянскіх свабод. Крэмлёўскія ўлады пачалі пераследаваць прыхільнікаў партыі «Яблоко».

Адзін з расіян апісаў тое, што адбываецца, яшчэ больш жорстка: «Мы жывём у велізарнай лічбавай турме. Нельга нічога казаць, нельга нічога рабіць, у цябе ўвогуле няма правоў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках