26 красавiка 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежнікі пра беларусак: Гэта супер-жонкі

166
Замежнікі пра беларусак: Гэта супер-жонкі

Гаспадарлівасць і «сямейнасць» беларускіх жанчын скараюць еўрапейцаў.

Пытанне пошуку другой палавіны для беларускіх дзяўчат у рэйтынгу надзённых праблем часта стаіць вышэй самарэалізацыі, выбару прафесіі і, тым больш, куплі новай сукенкі.

«У гэтым тэксце мы не будзем спрачацца аб тым, добра гэта ці дрэнна. Адзначым: гаспадарлівасць і «сямейнасць» нашых жанчын дзейнічае на еўрапейскіх мужчын лепш за афрадызіякі. Так кажуць яны самі», - піша tut.by.

Энтані, 40 гадоў. Архітэктар, жыве ў Манчэстэры. Жанаты з беларускай:

— Нас з дзяцінства пераконвалі, што трэба спачатку стаць на ногі, а ўжо потым думаць аб рамантычных стасунках, і тым больш — пра сям'ю. Праблема ў тым, што тое ж самае казалі і жанчынам. І што атрымліваецца: мы ўсе ўпарта працуем, прыкладна да 40 гадоў упэўнена стаім на сваіх дваіх і пачынаем шукаць другую палову. Але рэч у тым, што да гэтага ўзросту ў жанчын ужо ўсё ёсць: і кар'ера, і дом, і машына. Прапанаваць табе няма чаго, ды ты ёй і не асабліва патрэбны. Больш таго, у нас амаль няма шанцаў сустрэцца. Напрыклад, я пасля працы іду ў спартзалу, па выходных — на футбол з сябрамі. Дзе я мог пазнаёміцца з сімпатычнай ангелькай? У начным клубе? Гэта толькі one night stand.

Таму я шукаў сваю каханую ў інтэрнэце — і знайшоў беларуску. Я разумею мужчын, якім падабаюцца беларускія дзяўчаты. Справа зусім не ў выглядзе, дакладней, не толькі ў гэтым. З ёй я магу быць ангельскім джэнтльмэнам. Многія рэчы для мяне спачатку былі нязвыклыя, напрыклад, адкрыць дзверы перад жанчынай, дапамагчы ёй зняць вопратку. Але я адчуваю сябе сапраўдным мужчынам. Я нясу адказнасць за яе, за нашу сям'ю, і мне гэта падабаецца.

Жан-П'ер, 42 гады. Топ-мэнэджар у буйной IT-кампаніі, жыве ў Парыжы, жанаты з беларускай:

— Я шукаў супержанчыну, якая магла б клапаціцца пра нашых будучых дзяцей, падтрымліваць побыт і пры гэтым выглядаць як багіня. А яшчэ я марыў, што гэта будзе разумная, цікавая дзяўчына, якая зможа быць паспяховая і на працы. Высветлілася, што супержанчына рэальна існуе. Гэта не фантазія і не ўяўленне.

Калі я сустрэў Марыю, усё супала. Я вельмі цаню і не перастаю здзіўляцца спалучэнню гэтых дзвюх, на першы погляд, процілеглых якасцяў: арыентаванасць на сям'ю і імкненне рэалізаваць сябе ва ўлюбёнай справе.

З парыжанкамі значна больш складана наладжваць стасункі. Здаецца, што яны іх зусім не цэняць. Страх хоць у чымсьці залежаць ад мужчыны прывёў да таго, што знікла самае галоўнае, вось гэта «мы». Рэдка калі такая жанчына пацікавіцца, як прайшоў твой дзень, і ўжо тым больш не будзе цярпліва слухаць, што цябе хвалюе, што ты плануеш, чаго б хацеў.

Адная з самых важных якасцяў беларускіх дзяўчат — яны ўмеюць клапаціцца. Прычым не толькі пра мужчыну, але і пра сваіх сваякоў, сяброў. Дзіўна, што пры ўсёй сваёй «прывязанасці да дому», яны могуць шмат працаваць і рабіць добрую кар'еру. Можа здацца, што гэта нейкае свята для еўрапейскага мужчыны: прыязджай у Беларусь і шукай сабе спадарожніцу жыцця. Але для нас таксама падвышаецца планка. Трэба ўмець даглядаць, прыдумляць, як узрадаваць, які падарунак падарыць. Вельмі высокія патрабаванні беларускі выстаўляюць да таго, як ты выглядаеш. А калі адпраўляешся на спатканне з еўрапейка, можна так старанна не прадумваць свой вонкавы выгляд.

Томас, 37 гадоў. Юрыст, жыве ў Франкфурце, шукае жонку ў Беларусі:

— У 2012 годзе мы з сябрам надумалі паехаць у краіну, якая, скажам так, не ўважаецца за папулярны турыстычны кірунак. Мы выбралі Беларусь. Да гэтага я пабываў у Расеі, іншых краінах Усходняй Еўропы, але я быў здзіўлены, наколькі тут адкрытыя і пазітыўныя людзі. Можна проста ісці па вуліцы і «злавіць» усмешку незнаёмай дзяўчыны. Гэта немагчыма ў Нямеччыне.

Мне здаецца, СМІ ў Заходняй Еўропе крыху перастараліся, кажучы аб гендэрнай роўнасці. Цяпер мы ўсе зацыкленыя на працы і кар'ерным росце. Прычым дзяўчыны думаюць, што гэта вельмі файна: агрэсіўна весці бізнэс, быць жорсткімі кіраўнікамі. Такое імкненне да роўным магчымасцям у прафесійным плане яны перанеслі на ўсе сферы жыцця і страцілі сваю жаноцкасць.

Гэта адбілася і на вонкавым выглядзе (залішняя вага, нядбайнае адзенне), і на характары. У еўрапеек не стае цеплыні, далікатнасці, шарму, элементарна добрых манер. Вы, напэўна, не паверыце, але вы можаце моцна збянтэжыць немку, калі падарыце ёй кветкі. Цяпер мы ўсе сядзім у офісе да ночы і перакананыя, што да 40 гадоў трэба зарабляць, будаваць кар'еру, а не займацца асабістым жыццём. Калі ты працуеш па 12 гадзін 6 дзён на тыдзень, цябе будуць паважаць. Але ці станеш ты ад гэтага больш здаровым і шчаслівым?

Я не падзяляю такіх поглядаў, таму хацеў бы ажаніцца з дзяўчынай з Беларусі. Не думаю, што ёсць нейкая сур'ёзная розніца ў побыце, асабліва калі мы гаворым пра сталіцу, Менск. За нас многае робіць тэхніка, і няма неабходнасці марнаваць шмат часу на працу па гаспадарцы. Беларускі таксама хочуць займаць высокія пасады, мець добры заробак, але яны не зацыкленыя на гэтым. Я ўпэўнены, што сапраўдную, моцную сям'ю я змагу стварыць менавіта з беларускай дзяўчынай.

Аляксандр, 25 гадоў. Нарадзіўся ў Расеі, але 5 гадоў жыве ў Парыжы, сустракаецца з дзяўчынай з Беларусі:

— Вы думаеце, я не заглядваўся на французак? Заглядваўся, шчыра. Паглядзеў... І закахаўся ў дзяўчыну з Менска. Мы пазнаёміліся ва ўніверсітэце. Па-дурному казаць, што я адразу разгледзеў унутраны свет. Найперш мяне, вядома, прыцягнуў выгляд. Гэта не міф, праверана на ўласным досведзе: славянскія дзяўчыны выглядаюць значна лепш за еўрапеек. Яны больш дагледжаныя, стыльныя, выбіраюць жаноцкае адзенне. Ніводная з іх не дазволіць сабе прыйсці на заняткі з нямытага галавой. А вось так званыя вытанчаныя парыжанкі... Потым я ацаніў і характар, і душэўныя якасці, і імкненне да выгод і парадку.

Мне падабаецца Парыж, я звык да еўрапейскага менталітэту і магу доўга пералічваць, чаму мне тут лепш, чым у нас, але я не ўяўляю, як жыць з еўрапейскай дзяўчынай. Прыйшла дадому, разагрэла ежу з Picard, паставіла на стол. І ўсё? Што такое прыборка, яны ведаюць з рэкламы сродкаў для мыцця (нават не ведаю, для каго іх рэкламуюць), а вышэйшая праява гаспадарлівасці — дастаць рэчы з пралкі і акуратна іх развесіць.

Вы, напэўна, падумаеце, што я такі тыповы мужык, у якога жонка павінна з раніцы да ночы варыць боршч? Але рэч не ў першай, другой страве і ўзвары або акуратных стосах са шкарпэтак, а ў тым, як жанчына ставіцца да свайго каханага чалавека, да прасторы вакол сябе, да таго, як яна клапоціцца і наладжвае ўзаемныя стасункі. Я дакладна ведаю, што дзяўчыны з Беларусі ўмеюць кахаць і не саромеюцца выказваць свае пачуцці.

Напісаць каментар 166

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках