26 красавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская міліцыя: Прадукты крадуць амаль у кожнай школьнай сталовай

46
Менская міліцыя: Прадукты крадуць амаль у кожнай школьнай сталовай
Фота: tut.by

Праваахоўнікі прапануюць выпускаць ежу па памерах у аднаразовых пакаваннях, дзе будзе паказаная вага і склад.

Пра гэта распавёў начальнік УБЭЗ ГУУС Менгарвыканкама Андрэй Сачкоў. Магчыма, такі захад спыніць сталыя крадзяжы прадуктаў харчавання са школ. Так як рэгулярныя праверкі малаэфектыўныя, піша sb.by.

Да прыкладу, нядаўна шэсць работнікаў гімназіі №10 у Менску папаліся на месцы злачынства. Яны паспрабавалі вынесці алей, хлеб і мяса на суму 100 рублёў. Дакладна такая ж сітуацыя складваецца і ў іншых школах Менска, а таксама ў дзіцячых садках і лякарнях. Работнікі выносяць усё - ад мяса да локшыны. Успомнім гісторыю, калі загадчыца вытворчасці УП «Вітамін» - арганізацыі, якая адказвала за харчаванне ва ўсіх менскіх лячэбных установах, - за пару гадоў скрала прадукты на некалькі тысяч рублёў. А ў лістападзе падчас рэйду ў сярэднюю школу №181 высветлілася, што загадчыца вытворчасці спрабавала выкрасці 60 курыных яек, каўбасу, гародніну, выпечку.

- Такіх прыкладаў дзясяткі. Уяўляеце, пра якую выніковую суму ідзе гаворка! - распавёў Андрэй Сачкоў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках