Захараў: У Беларусі ніхто не займаецца экстралігі
8- 1.10.2018, 21:24
- 9,656
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM
Настаўнік «Юнацтва» паскардзіўся, што ў Менску няма афіш матчаў чэмпіянату Беларусі ў хакеі.
Галоўны трэнер менскага «Юнацтва» Міхаіл Захараў у перадачы «PRO спорт. Вынікі» на «Беларусь 5» прызнаўся, што наша экстраліга мае велізарны маркетынгавы патэнцыял, паведае pressball.by.
- Ехаў у аўто і слухаў радыё. Там распавялі пра Андрыеўскага і менскае «Дынама». Шмат распавялі пра гандбол. Пра футбольны матч БАТЭ - «Дынама» Мн - таксама. Увогуле, абмеркавалі ўсе спартыўныя падзеі за пяць дзён. А пра «Дынама»-Маладэчна - «Юнацтва» - ні слова! Гэта каменны век! У нас ніхто не займаецца экстралігай. Ні афіш, ні плакатаў у горадзе. Між іншым, прасоўваннем КХЛ займаюцца асобныя людзі, а не федэрацыі. Так усюды, таму гэтыя лігі і набываюць папулярнасць. Задача федэрацыі - развіццё дзіцячага хакея. Думаю, нам па сілах зрабіць з экстралігі КХЛ.