8 снежня 2019, Нядзеля, 11:25
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

ТАСС: Расея не будзе пастаўляць у Беларусь цёмныя нафтапрадукты ў 2019 годзе

7
ТАСС: Расея не будзе пастаўляць у Беларусь цёмныя нафтапрадукты ў 2019 годзе

Новая дарожная карта выключае «шэрыя» схемы паставак.

Расея не будзе пастаўляць цёмныя нафтапрадукты ў Беларусь у 2019 годзе паводле ўмоў падпісаных у сераду індыкатыўных балансаў паміж дзвюма краінамі на пастаўку нафтапрадуктаў. Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца, знаёмая са зместам дакумента.

«Зафіксаваныя нулявыя індыкатыўныя балансы паставак цёмных нафтапрадуктаў», - сказала яна.

Са слоў крыніцы, раней Беларусь рээкспартавала атрыманыя з Расеі цёмныя нафтапрадукты, цяпер з умоў дамоўленасцяў такой магчымасці ў яе няма.

Афіцыйны прадстаўнік віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Казака растлумачыў, што новыя пагадненні Расеі і Беларусь выключаюць магчымасць «шэрых» схем у пастаўках нафтапрадуктаў у рамках саюзнай дзяржавы, якія прыводзілі да недаатрымання прыбыткаў федэральнага бюджэту РФ.

«Падпісаныя на сустрэчы віцэ-прэм'ераў дакументы - гэта вынік працяглай працы ўрадаў дзвюх краін для зняцця застарэлых праблем у сферы энэргетычнага супрацоўніцтва», - дадаў ён.

Нафтапрадукты з Расею ў Беларусь

Мінэнэрга РФ раней у сераду паведаміла, што Расея і Беларусь падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб рэгуляванні экспарту нафты і нафтапрадуктаў, а таксама ўзгаднілі індыкатыўныя балансы паставак нафтапрадуктаў да канца 2019 года.

Дакументы падпісаныя на сустрэчы віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Казака з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Ігарам Ляшэнкам, у сустрэчы таксама ўзяў удзел кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак.

Раней Расея хацела спыніць бязмытныя пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь, бо краіна цалкам забяспечвае сябе ўласнымі нафтапрадуктамі за кошт перапрацоўкі расейскай нафты. Як паведамляў кіраўнік дэпартамента падатковай і мытнай палітыкі Мінфіна РФ Аляксей Сазанаў, аб'ём бязмытных паставак расейскіх светлых нафтапрадуктаў у Беларусь можа скараціцца больш чым у шэсць разоў - з 2 млн да 100-300 тысяч тон на год, а пастаўкі цёмных нафтапрадуктаў наогул спыніцца.

Згодна з міжурадавымі дамоўленасцямі, Беларусь можа імпартаваць з РФ 24 млн т нафты на год. Менск увозіць для перапрацоўкі толькі 18 млн тон нафты, а астатні аб'ём з 2017 года можа рээкспартаваць. Пры гэтым Беларусь пакідае ў сваім бюджэце мыты ад экспарту нафтапрадуктаў, атрыманых з расейскай нафты, а таксама мыты ад рээкспарту ўвезеных з РФ нафтапрадуктаў.

Сазанаў ацэньваў страты прыбытку расейскага бюджэту ад паставак нафтапрадуктаў у Беларусь з улікам абмежавання на ўзроўні 100-300 тысяч тон на $4-10 млн на год пры кошце нафты $60 за барэль.