26 красавiка 2024, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыякан Кураеў аб аўтакефаліі Украіны: Скасаванне патрыяршай граматы тычыцца і Беларусі

59
Дыякан Кураеў аб аўтакефаліі Украіны: Скасаванне патрыяршай граматы тычыцца і Беларусі

Беларуская Праваслаўная Царква паводле дакументаў выходзіць са сферы ўплыву РПЦ.

Пра гэта заявіў дыякан РПЦ Андрэй Кураеў, каментуючы сайту rosbalt.ru вяртанне Украіны ва ўлонне Экуменічнага патрыярхату.

«З пункту гледжання Канстанцінопаля, Менск - гэта ўжо чужая для Масквы тэрыторыя. Раз касуецца Патрыяршая грамата 1686 года аб пераходзе Кіеўскай мітраполіі пад Маскву, то скасаванне тычыцца і Беларусі. Тады, у XVII стагоддзі, Рэч Паспалітая і Кіеўская мітраполія ўключалі ў сябе і беларускую тэрыторыю», - заявіў Андрэй Кураеў.

Нагадаем, 11 кастрычніка Экуменічны патрыярх вярнуў Украінскую праваслаўную царкву ва ўлонне Канстанцінопаля. Была скасаваная пастанова Канстанцінопальскага патрыярхату ад 1686 года аб перадачы ўкраінскай царквы ва ўпраўленне Маскоўскага патрыярха.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках