16 красавiка 2024, aўторак, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом склаў спіс з 289 дасягненняў Трампа на пасадзе прэзідэнта

2
Белы дом склаў спіс з 289 дасягненняў Трампа на пасадзе прэзідэнта

Дасягненні кіраўніка Белага дома падзеленыя на 18 катэгорый.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа склала спіс з 289 дасягненняў, якіх кіраўнік Белага дома дамогся за 20 месяцаў свайго знаходжання на пасадзе. Пра гэта 20 кастрычніка паведаміла выданне Washington Examiner, паведамляе "Гордон".

Дасягнення Трампа падзеленыя на 18 катэгорый паводле тэматыкі і на дзве групы паводле маштабу: 173 вялікіх і 116 невялікіх. Значнымі поспехамі дзейнага прэзідэнта ЗША названае стварэнне 4 млн новых працоўных месцаў і перанос амерыканскай амбасады ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Іерусалім.

Два дасягненні тычацца Украіны: антырасейскія санкцыі ў адказ на акупацыю Крыма Расеяй і агрэсію ва Усходняй Украіне, а таксама ўзмацненне падтрымкі Узброеных сіл Украіны. Сярод поспехаў Трампа пазначаны нават такія, як стварэнне гарачай лініі Белага дома для дапамогі ветэранам, дзе працуюць самі ветэраны і іх семейнікі. У Twitter Трамп пракаментаваў публікацыю фразай: "Абяцанні даў, абяцанні выканаў".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках