26 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Богдан Ярэменка: Лукашэнка - гэта дзялок, які спрабуе зарабіць на праблемах суседзяў

10
Богдан Ярэменка: Лукашэнка - гэта дзялок, які спрабуе зарабіць на праблемах суседзяў
БОГДАН ЯРЭМЕНКА

Рана ці позна гэтаму прыйдзе канец.

Беларусь не раз абвінавачвалі ў гандлёвых сувязях з «ДНР» і «ЛНР». Журналіст выдання lb.ua Андрэй Палівода ў сваім расследаванні звярнуў увагу на павелічэнне экспарту з Беларусі ў памежную з Данбасам Растоўскую вобласць у 2016 годзе. Экспарт вырас на 20,5%, да $201 млн - і гэта на фоне зніжэння агульнага тавараабарачэння Беларусі ды Расеі.

На прылаўках «ДНР» і «ЛНР» можна лёгка знайсці тавары з Беларусі - алкаголь, кандытарскія вырабы, прадукты харчавання. У той жа час, гандлюючы з тэрарыстамі, Лукашэнка кажа пра тое, што Беларусь «падтрымлівае цэласнасць Украіны». Як ставяцца да гэтага ў самой Украіне? Сайт Сharter97.org звярнуўся з гэтым пытаннем да дырэктара фонду «Майдан замежных спраў», кіраўніка Кіеўскай арганізацыі партыі «УКРОП» Богдана Ярэменкі.

- Мяне гэта ніколькі не здзіўляе. Лукашэнка - гэта дзялок, які спрабуе зарабіць на праблемах суседзяў. Ён зарабляе на санкцыях, уведзеных краінамі Захаду супраць Расеі. Таму, беручы пад увагу тое, што Лукашэнка зарабляе на праблемах найбліжэйшага хаўрусніка - Расеі - спробы зарабіць ва Украіне не выклікаюць ніякага здзіўлення.

Усё гэта таксама тлумачыць тыя заявы пра пагрозу, якая зыходзіць з боку Украіны, якімі вызначыўся Лукашэнка. Ён спрабуе адцягнуць увагу міжнароднай супольнасці ад таго, што адбываецца ў Беларусі. Відавочна, што калі ў Лукашэнкі няма ніякіх маральных правіл у плане ўтрымання ўлады, то ў плане гандлю іх таксама няма.

- Вас ніколькі не здзіўляюць паводзіны Лукашэнкі. А ці не здзіўляе вас маўчанне з боку ўкраінскіх уладаў?

- Ва ўкраінскай ўлады таксама дастаткова «маральна гнуткіх» людзей, якія пытанні зарабляння грошай ставяць вышэй за пытанні маралі. Таму ў нас дагэтуль дастаткова чыноўнікаў і палітыкаў, якія лёгка дамаўляюцца з беларускімі хабарнікамі і дзялком Лукашэнкам.

Але ў той жа час рэакцыя грамадства становіцца ўсё больш зразумелай і адназначнай. Бо ўкраінцы разумеюць, што беларускія ўлады ва ўсіх пытаннях, якія тычацца вайны ва Украіне, акупацыі Крыма, становяцца на бок Расеі. Таму рана ці позна гэтаму прыйдзе канец. На жаль, мы павінны канстатаваць факт, што сёння ва Украіне ёсць палітыкі, якія могуць імітаваць дружбу і стратэгічнае партнёрства з Лукашэнкам.

- Якой павінна быць адэкватная рэакцыя з боку афіцыйнага Кіева на гандаль Менска з тэрарыстамі?

- Для пачатку варта праверыць публікацыю. Але калі яна пацвердзіцца, то трэба рэагаваць жорстка. Патрэбен палітычны дэмарш. Паўтаруся, што гаворка ідзе пра дзяржаву, якая ў ААН ставіць пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Калі выявіцца, што Беларусь ставіць пад сумнеў цэласнасць Украіны і ў сваёй эканамічнай дзейнасці, то я думаю, што кожны патрыятычны і прафесійны ўрад павінен быў не толькі зрабіць палітычную заяву, але і ўвесці санкцыі супраць Беларусі. Паглядзім, як будуць развівацца падзеі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках