27 красавiка 2024, Субота, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў шукае ўправу на судзейскае беззаконне

4
Леанід Кулакоў шукае ўправу на судзейскае беззаконне
Леанід Кулакоў

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» звярнуўся ў ААН.

Суддзя Першамайскага раёна Менска Іна Сідарок «выхоўвала» актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова цягам года двойчы. 23 сакавіка яна адправіла яго за краты на 10 дзён за вывешванне расцяжкі «Свабоду Хартыі-97» з фаерам у руках, а 27 жніўня «усурычыла» 40 базавых адзінак (980 руб.) за дэманстрацыю сцяга прафзвязу РЭП і выкрыкванне лозунгаў «Жыве Беларусь!», паведамляем «Гомельская вясна».

Вычарпаўшы ўсе эфектыўныя сродкі прававой абароны ўнутры краіны Леанід Кулакоў 17 кастрычніка падаў скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН. Мужчына мяркуе, што ў абодвух выпадках беларускія ўлады парушылі ягонае права на мірныя сходы і выказванне меркавання.

«Нават калі я ўзяў удзел у несанкцыянаваным пікеце ў першым выпадку і стыхійным мітынгу ў другім, трымаючы ў руках фаер і бел-чырвона-белы сцяг за выкрыкванне лозунгаў суддзя абавязаная была ацаніць мае дзеянні зыходзячы найперш з міжнародных абавязанняў нашай краіны ў галіне правоў чалавека, а менавіта, даказаць мэтазгоднасць уведзеных на мае правы абмежаванняў», - заяўляе Леанід Кулакоў.

Праваабаронца Леанід Судаленка адзначае, што пры абмежаванні правоў менавіта на ўладзе кожны раз ляжыць абавязак давесці, для дасягнення якой мэты яна пераследуе грамадзян. Да таго часу, пакуль усялякага кшталту сходы праходзяць мірна, улада наогул не мае права ў іх умешвацца.

Ён нагадаў, што пасля абвяшчэння прысуду лідарам прафзвязу Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку ля Дома правасуддзя ў Менску фактычна паўстаў стыхійны мірны сход.

«Нацыянальны закон наогул не прадугледжвае парадак правядзення, як у гэтым выпадку, стыхійных сходаў. Такім чынам, усялякі стыхійны сход апрыёры ў нас лічыцца незаконным. Аднак і гэтая не галоўная праблема. Асноўнай праблемай у нашай краіне сёння з'яўляецца поўнае ігнараванне з боку судовай улады асноўных правоў чалавека», - падкрэсліў юрыст.

Леанід Кулакоў просіць Камітэт ААН ўстанавіць факт парушэння ягонага права на мірныя сходы і выказванне меркавання. У якасці меры агульнага характару ён просіць рэкамендацый беларускаму ўраду аб прывядзенні нацыянальнага закона аб масавых мерапрыемствах у адпаведнасць з міжнароднымі абавязаннямі краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках